БО'НДА ж. Запас, багкдце. Хто накапіў сабе грошы, адзежы, кажуць: «У бонду Наклаў грошы, адзежы». Грошы у бонду складаіць, пакуЛь мышы не зьядуць. БО'УТКА ж. Тое, што болдаўка. БРАЖДЖЭ'ЛЬ м. Бружмедь. Такое дзерава расьцець, красныя на ім ягаткі., яго на цэўкі рэзалі. БРУСЯ'НКА ж. Зялёнка, падзялёнка (грыб). Брусянкі растуць зялёныі i сінінькіі. БУБНЫ' мн. Званочкі, бразготкі. Бубны прычэплівалі да сядзёлкі. ВЕ'СЬЛІЦА ж. Драбіны, лесвіца. Пашоў як па весьліцы. ВЕХ м. Цыкута. Вех — трава такая. Ад яе каровы падыхаюць. ВО'ЛАЦЬ ж., ВО'ЛАЦЦЯ н. зборн. 1. Асцюк. Волаць напала ў глас. У жыту волаць i ў ячменю волаць. Даставалі волацця языком. Нады ячмень прапойсаваць, а то будзіць многа волацця. 2. Асцістыя костачкі ў рыбы. Волаць ёсь у язя, у плоткі ў крупнай, у мелкай нізаметна. У падлешчыка волацця ёсь, волацця да чарта ў шчукі. У ліна i карася нет волацця. ВЫТІАУЗІНЫ мн. Скура, якую скідае змяя ў час лінькі. Вужака выпаўзець са сваей кожы), астаюцца выпаўзіны. ГАРУ'Н м. Губа. Гупку з гаруна вырабляюць. Гарун на бярозе i на альхе расьцець. ГЛЫШ м. 1. Камяк ссохлай зямлі. 2. Снежка. Са снега дзелаюць глыжы. Узяў глыш І шпульнуу у хрыбеціну. ДЗЯХ м. У выразах: браць (узяць) дзягу — папраўляцца, набіраць сілы пасля хваробы. А дзях — гэта папраўка, чалавек паправіўся i пашоў работаць. Перахварэла, а ціпер дзягу не бяру, ні сабяру сілы. 1на перахварэла i пасьля хваробы узіла дзягу. Я пасьля хваробы ніяк дзягу не вазьму. ЖМА'ХАЦЬ незак. Мыць бялізну. У міне плацця намочана. Нады яго жмахаць. Даўней усе жмахалі плацця, а ціпер мыць. ЗАВА'ЛЫ мн. Запруды. Бабры завалы дзелаюць на раке, кап вада не меньшала. ЗАХА'БАВША ж. Затока. Захабавіна ад возіра, не прамая, а заходзіць у сторану. 10. Зак
Дадатковыя словы
бонда, боутка, бражджэль, брусянка, весьліца, захабавша
0 👁