ПРО'УШАВАЦЬ незак., СПРОУШАВАЦЬ зак. Змацоўваць бярвенне ў плыце. Броўны спроўшавалі: прабівалі елку, прадзівалі i прывязавалі да жэрдзіны. ПУЦА'К м. Пацук. Бегаюць у хляве пуцакі сівыі. РАСКІДЛЭ'ЖЬІЦЦА зак. Разварыцца. Не люблю есьці, як раскідлэжыцца макарон на цюпку. САТАНГЦЬ незак., ПАТСАТАНІЦЬ зак. Зводзіць, падбухторваць. Тут людзі сатанілі яму, а там ня будуць сатаніць. Патсатаняць людзі, a ён тады біў мяне. САХА' ж. Завостраны кол. Дзелалі саху, кап заараць ганок. СЕК м. Даўнейшая мера вагі. Сек весіў 30 фунтаў, такая мера была, даўней было такоя судно. СІЧАВО' н. Крэсіва. Січаво было, агонь высікалі. СУКО'ЛЫ мн. Парныя калы. Суколы піравязываюць піравіткай. СЬВЯЖУ'Н м. Баўтун. Відна, каторая сьвяжун, зь яго не вывідзіцца цяплёнак. ТСУНЯ ж. 1. Адзін заход з сеткай (закідванне i выцягванне сеткі). Дзьве тоні шлі i мала налавілі. Пяць тонь забросіў i пяць рыбін улаеіў. Буваіць i так. 2. Найболын глыбокі ўчастак возера, дзе водзіцца рыба. Быцінская■ тоня, Імшынская тоня, Ламавая тоня на еозяры Лісна. УГРУ'Д м. Куча галля. Угруды палюць лісьнікі. УСЁНАК м. Вузкі ўваход, горла ў бучы. У бучу дзелаіцца ўсёнак, рак заходзіць i ходзіць па бучу. ЧАЦЬВЯРЬГК м. Даўнейшая мера вагі. Чацьвярык быў, шуд весіў. ШАДІІКІ мн. Піражкі. У голат пяклі шанікі з гугялей [хвашча] i дабаўлялі мякіны. ШАХА' ж. Паветка. Шаха на стаўбах. Чатыры сьцяны саломай забівалі i крышу саломай крылі. ю
Дадатковыя словы
раскідлэжьіцца
8 👁