МАЛІМО'НКА ж. Пястуха. У іх Соня — малімонка, нічога па дому ня робя. Сядзіць i загарая. МАРЬІКА'НКА ж. Американка (ранні сорт бульбы). Пайду укапаю марыканкі на вячэру. МА'САВЫЯ мн. Летние свята працы саўгаснікаў. На масавых усягды дзірэктар дае падаркі лепшым рабочим. На масавыя прыяжджая маладзёш адусюль. МАСЬКІРА'НТ м. Той, хто ўмее замятаць свае сляды. Я маськірант такі: пень так схаваю, што на зоўтра i сам ні адразу найду. МЫШАПО'Р м. i ж. Той, хто ўмее знаходзіць добра схаванаё. Ад гэтага мышапора нічога ні схаваіш. МЫШКАВА'ЦЬ незак., ПАМЫШКАВА'ЦЬ зак. Шукаць. Як німа яды на стале, тады прыходзіцца мышкаваць у кладоўца. Я ш кажу: памышкуй па шапца, дык знойдзіш, чым духі зъвязаць. МЭ'НЧЫЦЦА незак., ПАМЭ'НЧЫЦЦА зак. Мучыцца. Вучыся, дзеткі, можа, ляхчэй будзя жыць, ня будзіш мэнчыцца, як мы. Памэнчыліся мы са старым, паку ль пасадзілі бульбу. МЯККІ' прым. У выразе: мяккая каша — пра чалавека з мяккім, падатлівым характарам. Кап хто, ото скуру зь яго лупіў ба, а то на мяккую кашу напароўся. Трэба ведаць, так л'ёхка дараваў. НАРЫЖАВАЛЩА зак. Сабрацца пайсці, паехаць куды-н. Яна ш ужо нарыжавалася ў Лазаўцы. НАРЫЖАВАЛДЬ зак. ІТакласці чаго-н. у вялікай колькасці. Нарыжавапі мы зь Нінай вое дроў i едзім сабе пяючы. НЁШ прысл. Няўжо ж. Щ была ш ты на рабоця?— А нёш не! НЫТАЦЬ незак., ПАНЫТАЦЬ зак. неадабр. Шукаць. Я ні пазволю гэтаму шмырдаку ныгаць па кутках. Будзя мне жук i жаба поўзаць тут. Хай паныгая па дрывотні, трасцу ён нойдзя хвойку! НЭ'БНУЦЬ зак. Ударыць, стукнуць. Нэбну зарас табе пад бакаціну, дык i пакоцісься. ПАГРАБА'ШКА м. i ж. Чалавек, які ўсё возьме сабе, ні ад чаго не адмовіцца. Ня слухай, ні міняй ей пальчаткі, гэта паграбашка ўсё возьмя. П АД БАМБ ГЦЬ зак. экспр, Набыць. / йдзе ты падбамбіла такоя пальто
Дадатковыя словы
лёхка, марьіканка, нэбнуць, памышкаваць, памэнчыцца
1 👁