ПАЛЮДЗЯ'ЦЬ зак. Пабыць сярод паважаных i разумных людзей. Прыгласі)і\ ш i мяне ў вясельля. Хоць палюдзяю там. У такія людзі пайду.
ПАРО'ЦЬКА м. i ж. Мёруда. Такога пароцькі, як наш бацька, ня сышчыш. ён жа выбіраіцца куды часы ca тры.
ПАРЬГВІСТЬІ прым. Руплівы, ахвочы да работы. Парывісты ён сЦ работы, прыдзя c саўхоза i адразу за сваё бярэцца: тб капая яму на склеп, то нешта на дрывотні порыцца.
ПАТАЕ'МШК м. i ж. Скрытны чалавек. Наша Галя такі патаемнік, што проста ні знаю: ніколі нічога ні скажа.
ПАТАЕ'МНЫ прым. Скрытны.
ПАЦА'ПАЦЦА зак. Схапіцца ў спрэчцы; пасварыцца. Hi было таго дня, кап у хаця ні пацапаліся.
ПЕРАШАРСЬЦГЦЦА зак. Перайначыцца, стаць іншым, не такім, якім быў раней. Калі думаіш, дзяўчына, зь ім жыць, дык перашарсьціся, а не — то як хочыш, мы мішацца ня будзім.
ПЕ'ЧКА ж. Прадуха ў прызбе. Як залезя кацянё ў печку, дык ні дастаніш, бо рукі ні хватая.
ПРА'ВІЦЬ незак. Гаварыць, расказваць, апавядаць. Коля мне правіў: канбай [камбайн] с Краснага прышоў, па пяцъ рублей далі i абмалаціў жыта ў Вірадовя.
ПУ'НКТАМІ прысл. Перыядычна, чае ад часу. Ці баліць жывот? — Цяпер не. Ен вот неяк пунктамі.
ПЯ'РНУЦЬ зак. Рэзка ўдарыць. Бывая, у злосьці пярну дзіцяці, а тады на самую жаль находзя.
ПЯТЭШКАМ прысл. Пехатой. Я аш з Латыгла пятэшкам прышла, ні анна машына ня ехала.
ПЯЧУРНЩ м. 1. Той, хто любіць ляжаць на печы. ён у нас пячурнік: як находзя зіма, дык стараіцца скарэй заняць. печ. 2. Гультай. Ужо людзі доўна на балоця, а наш пячурнік яшчэ ня мыўся.
РАДЗШО'Н м. Радыё, радыёла. Як уключа радзівон, дык на ўсю вёску чуваць.
РАЗВЫДРЭ'ЦЬ зак. Стаць распусным; распусціцца. Да таго развыдрэла, што усё ей ні па чом.
РАСКАЛУ'ЖЫЦЦА зак. Разварушыцца. Пакулъ ён раскалужыцца с хворай нагой, дык я буду ўжо аш на балоця
Дадатковыя словы
палюдзяць, пароцька, патаемны, патаемшк, пацапацца, печка, правіць, пярнуць, радзшон, развыдрэць
21 👁