Старонка 138
◀ / 361 ▶
АТПРАСІЦЦА зак. Папрасіўшы ў каго-н. прабачэння, зняць з сябе віну. Пётра ў Юліся ні атпросіцца, бо робя такоя дзела ня першы рас. Цяшка атпрасіцца ў Федзі: натта многа коні дабра папсавалі. АТЫМАЛКА, АТЫМАХА ж. Ануча, якой вымаюць гарачыя гаршкі з печы. Атымалак тых у мяне, як сабак, а папробуй найдзі, кап аццадзіць бульбу. АХАЛАДАЦЬ зак. Астыць, зрабіцца халодным. Малако ўжо ахаладала, ціцепярся стаіць у сянёх. АЦЯМНЕЦЬ зак. Прабыць дзе-н. да наступлення цемнаты. Цяпер насьпела бульбу выбіраць. Як пойдзім раніцай, дык і ацямнеім. Як стану жаць, тады снапы насіць, дык і ацямнею. АШЧОДНЫ прым. Ашчадны. Яна ў нас ашчодная: лішняга нідзе ня пусьця. БАНКА ж. Тое, што і бляшанка. БАТРАСАВАНКА ж. Калатня. Кажды дзень у суседа батрасаванка. Кажа, што зарабляюць дзеці. БЛЯШАНКА ж. Адстойнік для малака. Давайця па жэрабю пагадаім, каму бляшанку апусьціць у ваду. БРАМКА ж. Веснічкі. Я ш помню, як ні было ў нас брамкі, дык, малыя, мы ні маглі аччыніць гэтыя вароты. БРЫЗЫ мн. Рванае адзенне. Німа чаго брызы насіць. Маіш капейчыну, дык і купі сабе што люцкая. БЭЙЛЯ ж. Тое, што і апушчоніца. Настаяшчая бэйля: ні пра што ні дбая, разрабілася як удоўшкі, так і ўшыркі. У хату ні зайсьці да гэтай бэйлі: як сто гадоў ні мяла, як у балоця. ВАДЗІЦЦА незак. Сварыцца. Як што ні ладзіцца, дык ён лезя вадзіцца. ВАЖГАЦЦА незак. Вагацца, не асмельваючыся зрабіць што-н. Доўга важгалася, пакуль усю праўду ў вочы сыпанула. ВАЖДЖОЛІЦЬ незак., НАВАЖДЖОЛІЦЬ зак. асудж. Мазаць што-н. больш, чым трэба. Купя нейкую мазуту і так наважджоля вочы, што страх глянуць. Нашто ты так важджоліш блін, знаю, што есьці ня будзіш. ВАРАЦАКІ мн. Ваніты. ВАРАЦАЦЬ незак. Ванітаваць. ВАТНІКІ мн. Тое, што і ватовікі. ВАТОВІКІ мн. Ватовыя штаны. Цяперака і ватовікі ня трэба натта, бо зімы німашчыка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 361 ▶