Старонка 139
◀ / 361 ▶
ВАШАВАЦЬ незак. Вельмі цяжка і многа працаваць. Ты ш глядзі ні вашуй там натта, бо будзіш пуп надрываць. ВІДУЧЫ прысл. Хутка, на вачах. Расьцець у Мішы зруп відучы. ВІСУС м. неадабр. Дзіця, падлетак, які любіць высока лазіць. Мой жа сын такі вісус, што спасеньня німа. Гляджу рас, а ўнучык сядзіць на самым вяршэчку яблыны. Вот жа вісус! ВОЧАРАЦЬ ж. Чарга. У лаўца нашай вечарам усягды вочараць за хлебам: усе з работы ідуць. ВЫМУЦІЦЬ зак. экспр. З'есці. За дзень мушчыны на балоця згаладаюцца, дык дома вымуцяць усё, што ні дай. ВЫЦЫГАЦЬ зак. Паправіцца, стаць на ногі. Выцыгаць ні магла посьля Вялейкі. А казалі ш адзявацца цяплей. ВЭДЛУХ прыназ. У параўнанні. Вэдлух Мішавай цялушкі мая куды гаднейшая. ВЯСНА ВОЧЫ КРАДЗЕ. Пра вясенняе сонца, якое слепіць вочы. ГІЛЯВАЦЬ незак. Гізаваць. ГЛЫТАЎКА ж. зневаж. Горла. Сам сь сініцу, а глытаўка з рукавіцу. ГЛЮГА ж. Вялікі нос (у чалавека). А гэты Галяц усягды усуня сваю глюгу куды ня трэба. ГРАГАЦЬ незак. неадабр. Звягаць. На нарадзя сядзіцкія грагалі, што брыгадзір многа корму доў даяркам. ГРЭЧЧЫНА ж. Грэчка. Як зацвыце грэччына ля хутароў, дык поля што малаком аблітая. ДАЧЭСНЫ прым. Часовы. Гляджу я на яго выхілкі і думаю, што дачэсны ён у цябе. ДЖУПЛЯВАЦЬ незак. Рваць. На папары сьвірэпкі да заламаньня: джуплюй, хоць расьпіражыся. ДЗЁРНУЦЬ зак. Выпіць спіртнога. Дзёрнім с табой па анной і разойдзімся. ДЗЯЛКА ж. Дзялянка. Брыгадзір ужо доўна падзяліў кукурузу на дзялкі. Пры Польшчы я меў тую дзялку леса, што паміш Трахімавым хутарам і пасаткай. ДОСЬ ТАГО злучн. Так што. Дось таго я сагласіўся стаць брыгадзірам на месяц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 361 ▶