Старонка 137
◀ / 361 ▶
Н. М. Лявончык ЖМЕНЬКА МАТЧЫНЫХ СЛОЎ Лексіка запісана ў вёсцы Заазер'е Вілейскага раёна. АБДЗІРАНТУС м. Грабежнік. Вот жа абдзірантус! Чуць ня дзьве сотні за цялё худоя. 2. Абадранец. Ці ш век хадзіць абдзірантусам? Ёсь ш чаго, дык купляй. АБІТЫЛЯЦ м. Разбойнік. Усе людзі жаліліся на гэтых абітыльцаў. Каменьнямі закідалі, ні давалі прайсьці вуліцай. АБЛАТАШЫЦЬ зак. Абабраць. Хоць і паставілі стоража, усі роўна на масавых аблаташылі хлопцы яблыкі. АБУХ м. У выразе: абух бізь ляза — дурань. Эх ты, абух бізь ляза! Трэба ш ведаць, што да чаго. АДВЯЧАЦЬ незак., АДВЕЦІЦЬ зак. 1. Адказваць на пытанні, просьбы. У ваенкамаця мне адвецілі ня тоя, чаго я дабіваўся. 2. Несці адказнасць. Забіў двух чалавек, а цяпер адвячаць будзя. АЗЯЦЬ зак. Узяць. Як азяла ў нас Хвядора вілкі, дык і прапалі. АНДУЛЯЦЫЯ ж. Прычоска з накручанымі валасамі. АПУШЧОНІК м. Неахайны, нядбалы мужчына. І ня думала я, што ты такі апушчонік, лянуісься сам за сабой прыняць снапы. Ну і апушчонік! Да такой пары яшчо ні купіў хлеба. АПУШЧОНІЦА ж. Неахайная, нядбалая жанчына. АПУШЧОНЫ прым. Неахайны, нядбалы. Хай бох бароня, якая апушчоная наша дзяўчына, за сабой ня можа добра ўсё зрабіць. Страх, які наш сусет апушчоны: цэлую восінь мокня дрэва на хату. АСВА ж. Аса. Летась асва ўкусіла ўнучыка ля самага вочка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 361 ▶