Старонка 136
◀ / 361 ▶
ХАЛІПА ж. Мяцеліца з мокрым снегам. ХЛЯБА ж. Снежная завіруха. Пайшоў жа дурань ў такую хлябу. ХЛЯБЫ мн. Упалыя бакі ў каровы. Карова выхудыла зы зіму, німа на што глядзець — адны хлябы. ХРАПУСЬЦЕЦЬ незак. Есці што-н. сухое. ХУДУШЧАВЫ прым. Хударлявы. Худушчавы Пецька з Арміі прішоў. ХЫЛАМІДА ж. Балахон. Надзеў нейкую хыламіду і пайшоў пы двырах. ЦЕМІНЬ ж. Цемра. Тыкая цемінь ны дваре стаіць, хоць вока выкыль. ЦЫБЫ мн. Доўгія ногі. Юпку кароткую надзела, выстывіла сваг цыбы. ЧАРЭПЫЦЬ незак. Чэрпаць. С калодзіжа няёмка чарэпыць ваду. ШКЫНДЫБАЦЬ незак. Ісці кульгаючы. Думую, хто ета там шкындыбайа, аж ета Цімох. ШЛЫНДЫЦЬ незак. неадабр. Валачыцца, цягацца. Дзянёчык шлындыіць пы двырах як ніпрікаінный. ШПОКНУЦЬ зак. Ударыць чым-н. з адлегласці (часцей з рагаткі). Шпокнуў з рыгаткі віраб'ю пряма ў вока. Застрэліць. Пывялі ў лес і абаіх там і шпокнулі. ШУБУНЯЦЬ незак. Шумна раскідваць што-н. Кыбан нейкі ніспакойны стаў, як нешта яго точыць,— рыіць, шубуняя зямлю. ШЧАПОТКА ж. Невялікая «шчэпаць». Сыпні шчапотку солі ў варыва. ШЧУБОЎКНУЦЬ зак. Упасці ў ваду. Шчука выскыльзнула з рук і шчубоўкнула ў ваду. Камінь шчубоўкнуў у ваду. ШЧЫТНА прысл. Шчыльна. Плахей масьцір, нячытна дошкі ў бані пылажыў. ШЧЭПЫЦЬ м. Колькасць сыпучага рэчыва, якую можна ўзяць у тры сціснутыя пальцы. Нада купіць мукі — ні шчэпця німа. Шчэпыць солі. ШЫПАРНУЦЬ зак. Сказаць каму-н. шэптам, каб не пачулі іншыя. Дзядзька нешта шыпарнуў таму на вуха, тады ён задым, задым ды ўдвору. ЯРЬ ж. Ярына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 361 ▶