Старонка 135
◀ / 361 ▶
ПОШЛЫЙ прым. рэдк. Нягодны. Пошлыя яны людзі, етыя Сідарёнкі. ПРАГАМЗІЦЬ зак. Сказаць незразумела праз нос. Мыкар, сколькі жыў на сьвеці, «здраствуй» людзім ні скызаў. Нешта прыгамзіць сабе пад нос і пашоў. ПРІСЛАНІЦЦА зак. Прыхіліцца да чаго-н. Бідняшка прісланіўся к дзьвірям і стаіць ціхінька. ПРІТЫЛКА ж. Вертыкальная дэталь аконнай каробкі. Ня тріся ап прітылку — сарочку вымыжыш. ПРІСТОІЦЬ зак. Прыпыніцца на кароткі час, трошкі пастаяць. Пышла зы вадой і прістоіла з бабымі. ПЫДАПЛЁКА ж. Подбіўка, падкладка. Пыдаплёка ў юпцы тырвалася. ПЫЗАРЫЦЦА зак. Пагаліцца, паквапіцца. Пызаріўся ны сіроцкыя дабро. ПЫЛА ж. Крысо. Узіла ў палу дзіцёнка. ПЫХАЦЬ незак. Араць. Нада ўжо пычынаць пыхаць, а то вот-вот зімля высыхніць. ПЫХЛАПНІ мн. Від лапцей з аборак. ПЫХЦЕЦЬ незак. Дыміць цыгаркай. ПЫХЫДЖАЛЫ прым. Рэдкі (пра збожжавыя пасевы). Жыта сёліта пыхыджалыя, лёхка жаць будзя. РОІЛА н. Беспарадак. Сідзяць дзьве нявесты, а ў хаці ныстыяшчыя роіла. РЫШШЫБУНЯЦЬ зак. Раскідаць. Рышшыбуняў усю пасьцёлю. СКУЁЎДЗІЦЬ зак. Моцна памяць. Ета ж нада так скуёўдзіць адзежу. СТРУШЫНКА ж. Трасянка. Салому сь сеным умесьці струсюць — вот і струшынка завецца. СУЛІЦЬ незак. Прапаноўваць; даваць. Ні сулі бох, як ёй было трудна. СУПРІТКІ мн. рэдк. Вячоркі. Раней зьбяруцца дзіўчаты на супріткі, пяюць і прядуць усю ноч. СУПУРАТ м. Вельмі ўпарты чалавек; грубіян. Супурата етыга ні піряспоріш. СЧОМСЫЦЬ зак. зняваж. Моцна памяць. Зьёрзыла, счомсыла крываць. ТЫРГЕНЬ выкл. Шморг. Знячэўку тыргень мяне зы палу. УПІРА м. і ж. Капрыза. УСПЫЛАШЫЦЬ зак. Узбударажыць, перапалохаць. Тхорь залес ны курусодня, успылашыў усіх курей.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 361 ▶