КЫЛТУЯ ж. Пабітыя жывёлай пасевы. Зьбілі коні авёс, ыдна кылтуя.
ЛАЙНІНА ж. Адзежына. Брат паткінуў пару лайнін длі дзяцей.
МАХІНА ж. Што-н. вялікае, высокае. Стаіць хата махіна, махінай.
МОРЫСЬ ж. Дробны дождж, імгла. Морысь нейкыя ідзець цэлы дзень.
НАЛЕЦЬЦЯ н. Наступны год. К налецьцю кінім пару авечык і хваця з нас.
НЕМЫЧ ж. Хвароба, бяссілле, ліха. Немыч ныпала ны чылавека, ня есьць ня п'ець.
НЫКУЛУПАЦЬ зак. Назбіраць чаго-н. дробнага або таго, што маецца ў невялікай колькасці. Ягыды сёліта дрыбіза, як слёзы. А Вольга штодня пойдзя й ныкулупайа трохі. Малюсінькіх бырвічкоў ныкулупаў.
НЫКЫЦЬ незак. Заглядываць ва ўсе куткі, шукаючы каго- або чаго-н. Сыбак пыспускаюць, дык яны ныкыюць пы двырах.
НЫХЛАБУЧЫЦЬ зак. Надзець як папала. Што ты ныхлабучыў ета старьё?
НЫШЫБУНЯЦЬ зак. Хутка што-н. зрабіць. За мінутычку нышубуняў дроў цэлы воз.
ПАВЫДКІ мн. Вясновая паводка. Сёліта былі бальшэя павыдкі. Увесь лух зытапілі.
ПАДУЗА ж. Рамні, якімі замацоўваецца падсядзёлак.
ПАКОС м. Пракос. У нас ны пыласе ўсяго трі пакосы.
ПАНІЎКА ж. Палонка. У паніўцы бабы зімой бяльлё палошчуць.
ПАСЬЦІ ШТО часц. Амаль што, чуць не. Пасьці што дыпалолі калхозны лён.
ПАХЫНЬ ж. Ворыва. Нада сьцешку прытаріць, пы пахыні кружка хадзіць далёка.
ПАХЫЦЬ ж. Тое, што і пахынь.
ПІРЯГОННЫЙ прым. З перапынкамі. Увесь дзень пірягонный дождж ідзець.
ПІРЯКСЬЦІЦЦА зак. Перахрысціцца. Ён у бога ня веріць, піряксьціцца ня ўмея.
ПОЖНЯ ж. Загон, дзялянка збажыны, разлічаная на адну жняю. Зыніла сабе пожню ячменю. Сажну ды к даццэ паеду.
77 👁