БІЗБАЦЬКЪВІЧ м. Дзіця, якое гадуецца без бацькі. / яму було трудна, вядомъ ж, бізбацькъвіч.
БІЛАШЫВЫЙ прым. Белаваты (пра масць ка~ тоў, сабак). Я на нейчъм білашывьм кату так хлёстка къмлюшком пъпъла, у дзяжу гълаву ўжо тачыў.
БІРНУШКО н. Бярвенда. Тут нада тонінькъя бірнушко дъвадзіць, а ты прънёс такую тъўсьціню.
БІРЪВО н. Назоўнік ад дзеяслова браць. Якоя гэта біръво ў цябе — навотмъш, хто так мяшкі бярэць.
БЛІКЪТАЦЬ незак. Ванітаваць. Бацька блякочыцъ у къчарэжніку.
БЛІС м., Р. блізу. Блізкае месца, блізкая адлегласць. Кьлі блізу будзъ, далёка ні атхадзіся ат хаты.
БЛОТ м. Знішчэнне, псаванне. Болі блоту наробілі, яг зробілі.
БЛОЦІЦЬ незак. Нішчыць, псаваць. Конь як пъпадзець на узьмежъе, дъг дужа блоціць атаву.
БЛУЗЬНІЦЬ незак. Трызніць. Ты сягоньня блузьнюў спрасоньня.
БЛЮТКА н. Невялікае блюда. Блютка маё разьбілъся.
БОГЪЎКА ж. Пліска (птушка).
БОНДА ж. Капілка; запас грошай. Кап што хоць люцкъя купіў калі, а то грошы толькі i знаіць, што кладзець у бонду.
БРУСЬНЕЦЬ незак. Запаляцца (пра малако ў вымені). Мълако яг брусьнеіць, во нядобра.
БРЪТАЦЬ незак. Браць на повад. Кароў пъра брътаць, хваціць тутъка гъньдзюрыць.
БУЗА ж. Гразь; твань, балота. Куды вы пръцё кароў у бузу, хочыці, каб пъўвізалі ў балота.
БУЗЯНЫЙ прым. Гразкі, тваністы. Балота бузяноя, дзе ты тут пройдзіш.
БУРТУЛЬ м. Вялікі, тоўсты чарвяк. У тваім мясі скора буртулі зъвядуцца, што ты яго дзяржыш у такой ціплаце.
БУЧНЫЙ прым. Поўны (пра чалавека). Малідз бучны стаў, чървънашчокі.
БЪЛЬШЪНА ж. Большая частка чаго-н. Бъльшъну ужо выкъсюу, троху асталося.
БЪСТРАК м. Быстрыня, хуткае цячэнне ракі. Дъ таго места ні дъплъвайці, там самый бъстрак.
199 👁