ДАЛІКАТАР м. Вельмі далікатны чалавек. Вы ш такі далікатар, з Мінску прыехалі. ДАМАТКА'Н м. Даматканы пікжак ці халат. Даматканы цяпер не носяць, гэто ўсё даўнішаё. ДАРАЖЫНЯ' ж. Дарагоўля. Якая ў Гродне на базары даражыня! ДАЯ'ДЛЫ прым. Назойлівы, надакучлівы. Да самай ночы сядзеў еэты даядлы Паўлюк. ДВАРЬГСКО н. Дварышча. Ідзі індыкаў прагані, усё дварыско заляпалі. ДЗЯЛЯ'НКА ж. Костка з мясам або кавалак свінога мяса. Кінь дзялянку якую ў гаршчок — хай варыцца. ДУБА'С м. пагард. Тупы чалавек. Які ш ты дубас! ДУ'НДА ж. Самаробная соска. У лапінку заварочваюць хлеп с сахарам, вось i дунда. На дунду, cacil ДУША' ж. Унутраны паветраны мяшок у рыбы. А як жа рыба без душы? Яна падымацца не зможа. ДЫХАЦЕ'ЦЬ незак. 1. Прыемна пахнуць. Як кветкі мае дыхацяць, га? 2. Цяжка дыхаць (пра каня). Конь дыхаціць, нагнаў дыхаўку. ДЫХЦЕ'ЦЬ незак. 1. Падымацца (пра балота). Трасу ха дыхціць. 2. Падымацца (пра дошкі ў падлозе). Амаль усе дошкі дыхцяць — трэба над логу перакладаць. ЖВІНДА м. i ж. асудж. Чалавек, які бурчыць i ные. Жвінда ты, а не чалавек! ЖВЫРО'УНЯ ж. Месца, дзе бяруць жвір ці жарству. У нас жвыроўня недалёко ад вёскі, мы аттуль жвыр вазілі. ЗАБРЫНДО'ХА ж. асудж. Неахайная жанчьша. Вунь забрындоха пайшла, ніколі ў лазьню не сходзщь. ЗАВАЛ ЮТА, ЗАВАЛ Я'КА м. i ж. асудж. Гультай, лодыр. Завалюга тыt толькі n спаць табе! Такі заваляка мне папаўсё — трэба ўсё самой рабіць. ЗАВЯРЭ'ДЗЩЬ, УВЯРЭ'ДЗЩЬ зак. Пашкодзіць, натрудзіць руку. Калі цяшко робіш якую работу i ўвярэдзіў руку, баліць, так i гавораць у нас: завярэдзіў, увярэдзіў руку. ЗАТА ж. Пякотка. Натта пячэ зага. ЗАГНЁТ м. Скарынка на хлебе, калі ён толькі падрумяніцца. Калі ў печ садзяць хлеп, на ім хутко робіцца скарынка, кажуць: заняўсё загнёт ці добры на хлебе загнёт
Дадатковыя словы
дзялянка, дыхацець, дыхцець, жвыроуня, завярэдзщь, увярэдзщь, хўтко
3 👁