БІЖМАВА'ЦЬ незак. Абзываць усялякімі словамі, лаяць. Я ўжо чаркі ў рот ні бяру, бо як дзе трапіцца, то хоць дамоў ня йдзі, цешча з жонкай як пачнуць біжмаваць. БРЫ'КА ж. Прыстасаванне ў выглядзе клеткі, якое ставяць на воз, каб зручней было вазіць сена, салому. Брыкай лягчэй i спраўнёй вазіць, толькі кладзі i тапчы, ні вяровак ня трэба, ні парубня. БРЬГНДЫ толькі мн. Махры. Настольнік зарубіла, яшчэ брынды пачапаць засталося. Завяжы цёплую хустку, тую, што з брындамі. БУРВА'ЛАК м. Сухі астравок сярод балота ці на вільготнай сепажаці. Даўней i на балоце касілі. На бурвалку якім, дзе сушэй, зробім стажар'я i стог зложым. ВАГА'Н м. У выразе: «Цяжкі, як ваган» (пра дзіця). Відаць, гіра. ВАГКІ' прым. Прадмет або матэрыял ca значнай удзельнай вагой. Сямення вагкоя, бо яшчэ ня сушаная. Слояк мёду хоць i ні вялікі, а ў руках вагкі. ВА'ДКА ж. Сварка. Хоць i кажуць, што німа тэй хаткі, каб ні было вадкі, алі ж мы ні вадзімся. A даўней усяк было, i вадка, i благата. ВАЗА'К м. Падводчык. Надумаліся мы ў млын ехаць, нешта вазакоў зь дзесяць сабралася. ВАЖТА'Й м. Возчык у талацэ (звычайна падлетак). Чатырнаццаць гадоў хлапцу, самы важтай. Нашы важ« таі так напрацаваліся, што вячэры ні даждалі, паснуліў ВАРАЗГІНЯўЦЬ незак. Балбатаць абы-што (пра п'янага). Нап'ецца, a тады варазгіняіць, слухаць абрыдаіць. ВАРЗГО'ЛІЦЦА незак. Боўтацца ў страве, неахайна есці, размазваць (пераважна пра дзяцей). Брыдка глядзець, як гэта пястуха варзголіцца ў місцы, а ня есь. ВЕ7Я ж. Мяцеліца. Дамоў з лесу ехалі, а тут як узнялася вея, сьнег пашоў, сьцямнела, чуць ні золудзілі. ВО'ДЗАУКІ толькі мн. Рэха. У новай вялікай хаце загаворыш — водзаўкі йдуць. Станім у лесе neрагукавацца — атусюлъ водзаўкі лятуць. ВО'ДРА ж. Адзёр. Мае дзеці як на водру хварэлі, то ня елі нічагуткі, толькі піць увесь час прасілі. ВО'ТАРАП прысл. Не шчыльна (пра салому, сена, адзенне). Саломы брыку вотарап наклалі, каб добра патапталі, то з паўорыкі ці было б
Дадатковыя словы
бурвалак, варазгіня^ць, водзаукі, водра, зблудзілі, напецца, паўбрыкі, пянага, стажаря
6 👁