рускім слоўнікам» (1962) або маюць у ім паметы «абласное», «простанароднае», «размоўнае».
АБЯРТНЯ' ж. Луста хлеба, адрэзаная праз увесь бохан. Абяртню хлеба ізьеў, a ўсё яму мала. Добрая скібачка, калі цэлая абяртня.
АЖЫРГА'ЦЬ зак. Асядлаць. Як былі малыя, дык коні ажыргаім i ляцім навыперадкі на начлег.
АКЛА'ДЗІНЫ толькі мн. Від талакі, калі загадзя падрыхтаваны зруб перавозяць на пастаяннае месца, складаюць на падмурку, імшаць. Радня як зьехалася ў акладзіны, як далі сілы, за дзень хату зьімшылі, толькі страху ня ўсьпелі накрыць* АПЯША'ЛЫ прым. Нядбайны чалавек. Аспадар яе быў надта апяшалы, ніколі ўпару жыта ні пасеіў.
АРБА' ж. Аранне. Сёлята арба лягкая, дажджы ішлі, зямля ня ўсохла яшчэ. A прыехаў мілянькі з работкі з арбы, а я, маладзюсянька, з карчомкі з гульбы (3 нар. песні).
АРО'МЫ прым. Гужавы. Прынясі хамут аромы, паеду бульбу абганяць.
АРТА'Й м. Араты. Маладзенькі яшчэ хлапчына, які зь яго артай. Артаі сабраліся, паселі на мяжы, а коні распрагліся, паўцякалі.
АТУМЫСЛО'ВА прысл. Спецыяльна, толькі дзеля гэтага. Атумыслова езьдзіла ў Мядзіла купляць боты.
АТЫМА'ХА, АТЬГМАЛКА ж. Сцірка, якой бяруць гаршкі. Вазьмі атымаху, бульбу адцадзі, зварылася ўжо. Ці хвартух, ці атымаха — ні пазнаіш у яе, усё адналькова.
АШ ЧАРЭ'ПІЦЦА зак. Абхапіць рукамі што-небудзь, модна абняць. Унучык мой з рук ні злазіць, за шыю аш~ чарэпіцца — ні адарвеш.
БА'ВІЦЬ незак. Апавядадь, расказваць. Суседка мне бавіць, што ўчора на вечарынах было. «Бабуля, збаў басьню.» — «Ну, слухай: баўлю, баўлю басьню, палез кот на лазьню...» БАФЗДА прысл. Надта, вельмі (толькі ў выразах з адмоўем не). Сёлета бульба ні барзда ўрадзіла, суха было зь вясны. Дзяўчына то, як квятка, толькі да работы ні барзда рунная.
БЕЛАЗОФЫ прым. Чалавек з вялікімі светлымі вачамі. Мой пляменнік белозоры быў, еочы еялікія i бялкі надта белыя
Дадатковыя словы
ажыргаць, налькбва
35 👁