Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
Асаблівая рэгіянальная лексіка Л. M. Салаеей 3 ЛЕКСІКІ ВЁСКІ НАВАСЁЛКІ МЯДЗЕЛЬСКАГА РАЁНА Гаворка в. Навасёлкі фанетычна нічым не адрозніваецца ад гаворак іншых сёл Нарачанскага краю i толькі ў лексіцы заўважаюцца некаторыя разыходжанні. Найбольш прыкметнымі яе асаблівасцямі з'яўляюцца канчаткі -ець, -эць, - іць, -ыць у дзеясловах першага спражэння трэцяй асобы адзіночнага ліку: пяець, бярэць, нясець, чытаіць, шыіць, пішыць; выпадзенне г у пачатку слова перад a: аспадар, аспадыня, аспадарка, актар, форма роднага склону адзіночнага ліку мужчынскага i ніякага роду займеннікаў: мой, твой, свой, той, ён — майга, твайга, свайга, тага, яга; паслядоўнае ўжыванне прыстаўнога i ў пачатку слоў: ісподак, ісьліва, ізруб, ізноў, ізьеў i інш.; выпадзенне ц у канцы слоў пасля мяккага c: есь, ёсь, шэсь, новась, пошась, аддась i інш. Лексіка в. Навасёлкі характэрна для паўночнай Мядзельшчыны, якую называюць «заполлем», у адрозненне ад другой палавіны пад назвай «бор». Паводле мясцовага падання, у бары жывуць «каралеўцы», нашчадкі дзяржаўных сялян, што не адбывалі паншчыны, калежылі непасрэдна каралю. У баравых каралеўцаў захаваўся багаты фальклор, архаічныя рысы ў побыце, мове. Так, у Навасёлках кажуць пяколак, a ў «бары» — прымурак i адпаведна пячурка — пяколак, сьвіран — клець,. сені— прывен, варыўня—істопка, зэдлік—у слон, баравікі — бярвякі, яйка — яйко, лыжка — ложка, квяты — краскі, бульбянкі (піражкі з тоўчанай бульбы i мукі) — куракі, хвартух—пераднік, падвей (расліна) — кунашка, кашуля — сарочка (іспод.), бабуля — баба (унуку), дзядуля — дзед (унуку), бульбу садзіць—сеіць, бульбу выбіраць — капаць i інш. У падборку ўключана частка мясцовых слоў, якія не зафіксаваны «Беларуска
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца
7 👁
 ◀  / 337  ▶