Старонка 65
◀ / 337 ▶
ці жэрдак. Заўтрэ паеду за жэрдкамі, пазыч вузгалаўня. ВУНЬДЗЕКА і ВУНЬДЗЕ прысл. Вунь там. Вуньдзека вісіць мешок, ідзі прынесі. ВЫДЗІРАЦЦА незак. Гаварыць на каго-небудзь зняважлівыя мянушкі. Такі гадкі хлопец, на ўсіх выдзіраецца. ВЫДЗІРКІ мн. Лаянкі-мянушкі, зняважлівыя словы ў чый-небудзь адрас. Скажу тваёй маме, дась ена табе за выдзіркі. ВЫСКАЛІЦЦА толькі зак., перан. Ярка выбліснуць з-пад хмары (пра сонца). Бач ек сонцэ выскаліласо, мабуць, заўтра будзе дошч. ВЯЗ м., ВЯЗЫ мн. 1. Парода дрэў. Які вымахаў вяз, здэцца ж, нідаўно пасадзілі. 2. Скручаная з выпаранага дубца (часцей дубовага) завязка, пры дапамозе якой аглобля прымацоўваецца да саней. Сані зачапіліса за пень, конь ек рвануў, дак вяз і лопнуў. ГАЛАШЧОК м. Моцны мароз на не пакрытую снегам зямлю. Гэту восень много руні папорціло галашчокам. ГАМАНІЦЬ незак. 1. Размаўляць. Пра што там жанкі гаманілі? 2. Шаптаць замовы. Гета чапліцка Прося добрэ перэпалах гаманіла. ГАМАНЫ мн. Замовы. Ніякіе гаманы ёй ні памаглі, пад весну і памерла. ГАМАТНЫ прым. Нязручны, які стрымлівае рухі (пра верхняе адзенне). Ні надзевай на работу геты гаматны кажух, а то ні павернесса. ГАНДЛЯ ж. Сабачая або воўчая гайня ў шлюбны перыяд. Навозам ні йдзі, там гандля бегае. ГАНДЛЯВАЦЬ незак. Перажываць перыяд спарвання (пра суку ці ваўчыцу). Наша сучка йзноў гандлюе. ГАРАЧЫЕ мн. Памінальная вячэра адразу ж пасля пахавання. На гарачые прышло много людзей. ГІГАНТЫ мн. Атракцыён — гіганцкія крокі. От накаталіса ўчорэ на гігантах! ГІНДРЫК м. Нейкі забыты ўсімі хуткі танец. Слова ўжываецца ў выслоўі «Паскачаш [ты] ў мене гіндрыка» са значэннем «нялёгка табе прыйдзецца». ГРЭЙМА прысл. Стрымгалоў. Ек адчыніш дзверы, дак куры грэйма лецяць. ГУБКА ж. Мера асновы або вытканага палатна, роў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 337 ▶