Старонка 66
◀ / 337 ▶
ная даўжыні адной сноўніцы. Летась я выткала сем губак палатна і тры коўдры. ГУКАЦЦА незак. Перажываць перыяд спарвання (пра свінню). Нешто свіня перастала есці, мабуць, будзе гукацца. ГУНЬКА ж. Простая, без мастацкіх узораў посцілка. Вазьмі з сабою на сено гуньку. ГЭТТАКА і ГЕТТАКА прысл. Тут, у гэтым месцы. Дзе ты шукаеш, шыло ж гэттака лежыць, на стале. ГЭТТО і ГЕТТО прысл. Тое ж, што і ГЭТТАКА, ГЕТТАКА. ЕЛКА ж. Дзіцячая гульня з мячыкам — лапта. Хадзем на выган гуляць у елку. ЖУКОВІНА ж. Пярсцёнак. Хочаш, я табе выкую жуковіну з пеці капеек? ЗАБРЫНДАЦЦА зак. Заляпаць пры хадзьбе граззю ніз верхняга адзення. Дзе ты так забрындаўса? ЗАВІШАВАЦЬ зак. Застацца няскошанай да марозаў (пра траву). За гетымі дажджамі цепер у нас паўбалота завішавала. ЗАДЗЁРЫ мн. Завусеніцы на пальцах. Ад чаго гетые задзёры на маіх пальцах? ЗАДЗІРАКІ мн. (адз. ЗАДЗІРАКА ж.). Тое ж, што і ЗАДЗЁРЫ. ЗАЛУВІЦА ж. Сястра мужа, залоўка. Мая залувіца замуж вышла. ЗАПЕРА ж. Нізкая сценка з тоўстых дошак або аполкаў, якая аддзяляе ток ад стаўпа (гл. стоўп). Павесь мешкі на заперу. ЗАПЕСОЧНІК м. Апошняе бервяно ў сцяне, якое кладзецца паверсе бэлек. Учорэ запесочнікі палажылі, а заўтрэ будам кроквы ставіць. ЗБАЁДАВАЦЬ зак. Страціць або неасцярожна знішчыць што-небудзь. Быў добры ножык, дак збаёдаваў геты абармот. ЗГРЭБАЧ м. Прылада ў выглядзе жалезных віл з двума загнутымі зубамі для зграбання гною з калёс. От, пустадомак, згрэбача ні зробіць, дак віламі гной скідае. ЗДРОК м. Двухкрылае насякомае, якое ў адрозненне ад авадня не ссе крыві ў жывёл, а толькі жаліць іх. Напалі здракі, дак кабыла парвала прывезь і пабегла ў кусты.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 337 ▶