Старонка 64
◀ / 337 ▶
БАДЫЛЕ н. 1. Тоўстыя высокія сцяблы раслін. 2. Высушаныя табачныя сцяблы, якія раздрабняюць на курыва. Накрышы бадыля ў табак. БАРСКАЕ МЫЛО н. Даўней: туалетнае мыла. У нас некалі туалетнае мыло звалі барскае. БЛЕХ м. Хлорная вапна. Пазыч блеху палатно пабеліць. БЛІНЦОЎКА ж. Дзежачка, у якой рашчыняюць цеста для блінцоў. Рассыпалася блінцоўка, негдзе блінцоў рашчыніць. БУРАЧКОВЫ прым. Ярка-чырвоны (колер). Адзень бурачковую блюзку, яна табе вельмо к ліцу. БУРКАНКА і БУРКАЛКА ж. Дзіцячая забаўка: костачка ці палачка пасярэдзіне на шнурку, пры скручванні і раскручванні якога яна хутка круціцца і гудзе. Ні плач, я табе зраблю бурканку. БУРКІ мн. Тое ж, што і БУРКАНКА. БЯРВЕНЧАТЫ прым. Зроблены з бярвенняў. Лепш зрабіць бервенчаты свінух, а то ў дашчатум холадно. ВАЛАСЕНІЦА ж. Унутраны нарыў на пальцах рук. Валасеніца ні давала цэлу ноч спаць. ВЕРХАВОДКА ж. 1. Першая вада, якая паказваецца з зямлі пры капанні калодзежа. Капай глыбей, гето ешчэ верхаводка. 2. Веснавая вада, якая ідзе паўзверх лёду. Па гаці ўжэ верхаводка пашла, ні пройдзеш у бацінках. ВІРОК м. Драўляная прылада (у выглядзе палачкі з дзірачкай на канцы) для наматвання нітак на клубок. Змотвала ніткі ў клубок без вірка, дак пальцы парэзала. ВІША ж. Не скошаная да марозаў трава. Летам сена мало нарабіў, трэбо хоць вішы ўкасіць. ВОБЖЫР м. і ж. Пра дамашнюю жывёлу (каня ці карову), якая многа есць. Ну й вобжыр, цэбар паранкі зьела й мало. ВОЗЬДЗЕКА і ВОЗЬДЗЕ прысл. Вось тут. Возьдзека конаўка, дзе ты ее шукаеш. ВУЖЫК і ГУЖЫК м. У некалькі столак складзены і прашыты пасярэдзіне раменьчык, з абодвух канцоў якога маюцца прывязкі для біча і цапільна. З гетаго паска добры вужык палучыцца. ВУЗГАЛАВЕНЬ м. Прылада ў возе: драўляная падушка з ручкамі з абодвух бакоў, якая настаўляецца на перадок для падаўжэння воза пры перавозцы бярвенняў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 337 ▶