Старонка 63
◀ / 337 ▶
вецкай улады выйшла шмат настаўнікаў, інжынераў, урачоў, аграномаў і іншых спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі, вядомых грамадскіх і ваенных дзеячаў, мастакоў, вучоных. Гаворка вёскі Танежыцы адносіцца да групы цэнтральнабеларускіх. Лексіка яе знайшла адлюстраванне ў мове твораў Цішкі Гартнага, Кузьмы Чорнага, Міколы Лобана, Васіля Віткі і іншых пісьменнікаў, што нарадзіліся на Случчыне. У гэтай падборцы падаюцца, паводле вымаўлення сяльчан, некаторыя мясцовыя словы, якія не зарэгістраваны нарматыўнымі беларускімі слоўнікамі або маюць іншую параўнальна з аднакарэннымі літаратурнымі словамі марфемную структуру ці сістэму значэнняў. Калі ў лексіцы гаворкі ёсць амонімы, адзін з якіх зарэгістраваны нарматыўнымі слоўнікамі, то тут падаецца толькі той, які адсутнічае ў вядомых лексікаграфічных даведніках. АБВОДНІЦА ж. Вяроўка, якой абкручваюць накладзенае на воз сена або салому, каб не растрасаліся пры перавозцы. Такою доўгаю абводніцаю можно і тры разы абысці воз. АБЛЕІЦЬ зак. Абшыць галіфэ леямі (гл. ЛЕІ). Трэбо аблеіць гальфэ, а то скоро пратруцца. АБРОЧНАЯ ТОРБА ж. З вераўчанай почапкай торба, у якую каню насыпаюць корм у дарогу. Покуль накладацьмам воз, павесь каню аброчную торбу. АБРЫСКЛОЕ і АБРЫЗГЛОЕ прым. Крыху пракіслае (пра малако). Дай свежаго малака, гето ўжэ абрысклое. АДАЛЕ прысл. Потым, пасля, затым. Ён маўчаў-маўчаў, адале ек ускіпеў! АДВЕДКІ мн. Наведванне парадзіхі ці хворага. Хадзем заўтрэ к Тэклі ў адведкі. АСЦА ж. Пякотка з выдзяленнем сліны. Ек узела асца, дак дзевацца некуды. АСЕНЧУК м. Падсвінак, які нарадзіўся восенню. Асенчук нішто сабе выгледае. АТОЧЫНЫ мн. Свіны нутраны тлушч з кішак і страўніка. Покуль я складвацьму м'ясо, аберы ты аточыны. АЎЧЫННІК м. Гарбар, які вырабляе аўчыны. Трэбо занесці аўчынніку авечыя шкуры, а то зваляюцца без пользы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 337 ▶