Старонка 62
◀ / 337 ▶
І. К. Германовіч, П. П. Шуба З ЛЕКСІКІ ВЁСКІ ТАНЕЖЫЦЫ СЛУЦКАГА РАЁНА Даволі вялікая вёска Танежыцы (мясц. Танежычы) знаходзіцца на бязлеснай раўніне ў 20 кіламетрах на поўдзень ад Слуцка. Сваю назву яна атрымала ад працякаўшай тут калісьці, але ўжо даўно зусім высахшай рэчкі Тонеж. Былая рэчка дзеліць вёску на дзве палавіны: «сяло» і «засценак». Па традыцыі жыхароў сяла называюць «мужыкамі», а засценка — «шляхтай». Доўгі час гэтыя дзве сацыяльна і этнаграфічна адметныя групы насельніцтва жылі адасоблена, рэдка радніліся паміж сабою. Перад Вялікай Айчыннай вайной, ва ўмовах сацыяльнага раўнапраўя і калектыўнай працы, адасобленасць між імі пачала паступова аслабляцца, а ў пасляваенны перыяд амаль поўнасцю знікла. Гаворка сяльчан і засцянкоўцаў мае рад марфалагічных адрозненняў: сяльчане зваротныя дзеясловы вымаўляюць з постфіксамі -ца, -са (выспацца, выспаўса), а засцянкоўцы — з постфіксамі -це, -се (выспацце, выспаўсе); сяльчане ўжываюць дзеяслоўныя формы цяперашняга часу есь, есьцека, а засцянкоўцы — ест, естака. Адрозненні ж фанетычныя і лексічныя зусім нязначныя, напрыклад: ешчэ, посцілка — у сяльчан, ішчэ, гунька — у засцянкоўцаў. Цяпер Танежыцы — цэнтр аднайменнага саўгаса, там будуюцца цагляныя многакватэрныя дамы для рабочых, бытавыя і культурна-асветныя ўстановы, ёсць васьмігадовая школа і паштовае аддзяленне. Вёска звязана рэгулярным аўтобусным рухам са Слуцкам і іншымі буйнымі населенымі пунктамі. Характэрнай асаблівасцю насельніцтва гэтай вёскі параўнальна з навакольнымі вёскамі з'яўляецца даўняя схільнасць да адукацыі. З ліку танежынцаў за гады Са-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 337 ▶