Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
L К. Германовіч, П. П. Шуба 3 ЛЕКСІКІ ВЁСКІ ТАНЕЖЫЦЫ СЛУЦКАГА РАЁНА Даволі вялікая вёска Танежыцы (мясц. Танежычы) знаходзіцца на бязлеснай раўніне ў 20 кіламетрах на поўдзень ад Слуцка. Сваю назву яна атрымала ад працякаўшай тут калісьці, але ўжо даўно зусім высахшай рэчкі Тонеж. Былая рэчка дзеліць вёску на дзве палавіны: «сяло» i «засцеыак». Па традыцыі жыхароў сяла называюдь «мужыкамі», а засценка — «шляхтай». Доўгі час гэтыя дзве сацыяльна i этнаграфічна адметныя трупы насельніцтва жылі адасоблена, рэдка радніліся паміж сабою. Перад Вялікай Айчыннай вайной, ва ўмовах сацыяльна га раўнапраўя i калектыўнай працы, адасобленасць між імі начала паступова аслабляцца, а ў пасляваенны перыяд амаль поўнасцю знікла. Гаворка сяльчан i засцянкоўцаў мае рад марфалагічных адрозненняў: сяльчане зваротныя дзеясловы вымаўляюць з постфіксамі -ца, -са (выспацца, выспауса), а засцянкоўцы — з постфіксамі -це, -се (выспацце, выспаусе); сяльчане ўжываюць дзеяслоўныя формы цяперашняга часу есъ, есъцека, а засцянкоўцы — ест, естака. Адрозненні ж фанетычныя i лексічныя зусім нязначныя, напрыклад: ешчэ, посцілка — у сяльчан, ішчэ, гунька — у засцянкоўцаў. Цяпер Танежыцы — цэнтр аднайменнага саўгаса, там будуюцца цагляныя многакватэрныя дамы для рабочых, бытавыя i культурна-асветныя ўстановы, ёсць васьмігадовая школа i паштовае аддзяленне. Вёска звязана рэгулярным аўтобусным рухам са Слуцкам i іншымі буйнымі населенымі пунктамі. Характэрнай асаблівасцю насельніцтва гэтай вёскі параўнальна з навакольнымі вёскамі з'яўляецца даўняя схільнасць да адукацыі. 3 ліку танежынцаў за гады Ca
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
7 👁
 ◀  / 337  ▶