УЗБУ'БНЕЦЬ зак. Уздуцца, падняцца, забрадзіць. Зноў, мабыць, сахару мала дала ў варэня, бо ўзбубнела. УРВА'ЦЬ зак. Украсці. Ён толькі й думав, кап дзе што ўрваць. УСТРОЧЦЦА зак. Увабрацца, прыбрацца. Чаго-та яна ў новую сукенку ўстроілася сёнячы? УТРАПЕ7НЯ м. i ж. Шустрае дзіця. У цябе дзіця некая ўтрапеня, усюды ўлезя. УХО'ДАВАЦЬ зак. Уходаць. Але ш от скора ўходаваў мацяру. У сё сваёй гарэлкай. УЧО'РАЧЫ прысл. Учора. Учорачы ў нас дождж вя~ лікі шоў. ФЭ'ЛЬКА м. i ж. Хлус, скрытны чалавек. Фэлька гэты ніколі праўды ні скажа. ХЛЬЕСНУЦЦА зак. Вытнуцца. Ізноў недзячка хлыснуўся, бо гузак на ўвесь лоп, як яйцо. ХУДАРЭ'БА м. І ж. Вельмі худая асоба. Такая ўжэ хударэба стала, што страх глянуць на яе. Ш АВЕ'РДА м. i ж. Чалавек, які шапялявіць. Ой, ты яшчэ нешта пытаў у гэтай шаверды, Ш АВЯРДА7ВЫ прым. Шапялявы. Хай гэты шавярдавы табе скажа. ШАВЯРДУ'Н м. Чалавек, які шапялявіць. Што кажа гэты шавярдун, ані ні разбяру. Ш АДУ'РА м. І ж., абразл. Дурань. 3 гэтым шадурам кашы ні зварыш. Ш АЛАБАНАВАЛЫ прым., абразл. Дурны. Кап ён ні быў такі шалабанаваты, то нічога п страшнага не было. Ш АЛАГО'ИДА м. i ж., абразл. Дурная асоба. От ужо некая шалагойда ў цябе дзеўка. ШАРА'К м., абразл. Чалавек, які ўвесь час носіць шарачковы касцюм. Ужэ прыехаў твой шарак, ідзі страчай. Ш ВЭ'НДАЛА м. І ж. Чалавек, які швэндаецца ўвесь час. Гэты швэндала зноў тутака быў
Дадатковыя словы
аверда, алагоида, узбубнець, урваць, уходаваць
2 👁