акалавянеў (праклён). Ідзі палядзі, дзе ён там, мо акалавянеў пад плотым да гэтых пор — халадэча такая. Нікудышняя работа: махаяш-махаяш рукамі, рукі акалавянеюць, а знаку ніякаго.
АКІДАЦЦА зак. Ацяліцца, ажарабіцца, абрадзіцца і інш. Акідалася наша кароўка, то малако мецьмем. Неўзабаві жонка акідаецца, то будзя табе піску поўная хата.
АЛЯРМ м. Гвалт, шум. Прышоў, нарабіў алярму на ўсю хату і наўцёкі дадому.
АПЕРАЗАЦЬ зак. З'есці, выпіць са смакам. Аперазаў цэлую місу капусты, як за сябе закінуў.
АПОЎЗЛІК м., абразл. Тоўсты да ацёкаў, плюгавы чалавек. Апоўзлік гэты пайшоў недзя — як я нінавіжу яго, усё шукая нечаго, нухтарыць і нухтарыць ля чужых платоў.
АПОЎЗЛІЦА ж. Тоўстая, плюгавая жанчына.
АЦІЦА ж. Лічынка насякомага, на якую ловяць рыбу. Аціцы жывуць у грудах тарфяністага прырэчнага грунту.
АШЫТКА ж. Шыцік, лічынка ручэйніка. На ашыткі ловяць рыбу, выцягваюць з трубкі і — на кручок; ашыткі бываюць сытыя, аж жоўтыя.
БАСАВІДЛО н. Свавольнік, жэўжык. У-у, басавідло гэты, заўсюды штуку якую выкіня. Чаму каравэ не загнаў у хлеў, усе грады рэсцілі.
БЗЫКІ мн. Капрызы, выбрыкі. Што ты тут паказваяш мне свае бзыкі — на людзях хоць бы пасаромялася.
БРУХІТАЦЬ незак. Таптаць, бэрсаць. Гын вашы грады авечкі нечыя брухічуць.
БІРОС м., зневаж. Страва абы з чаго, абы-якая. Што яна добраго наварыць? Наварыла некаго біросу, то от і ем.
БІТОК м. Яйка, спецыяльна адабранае (па моцы) для гульні (гулялі ў біткі на вялікдзень). Іншым бітком можно много выграць яец — моцныя бываюць.
БЛІЗНІЦЫ мн. Нешта спаранае — два рады бульбы ў адной градцы, дзве ніткі і інш. Блізніцы тыя заўтра дакапаю з ранніцы — от табе і па капані, па картоплях гэтых.
БОЛЬМА: БОЛЬМА БАЛЕЦЬ. Болем балець. Нека халера да рук маіх прыпала — больма баляць.
78 👁