Старонка 31
◀ / 337 ▶
І. П. Чыгрын ЯШЧЭ З ЛЕКСІКІ НАШАЙ ВЁСКІ (ЧАМЯРЫ, СЛОНІМСКІ Р-Н) АБМОЛКІ: У АБМОЛКІ. У абарот. Як узяла жонка ў абмолкі — месца ні знаходзіў: яна ў мяне, знаяш, якая? АБРАБІЦЦА зак. Абмазацца, запэцкацца. Абробіцца ў цесто некаё і ходзіць дзень цэлы гэдак — ой! АБРОК м. Корм для каня, які бяруць у дарогу ў торбе (авёс, сечка з аўсом). Конь ні галодны — цэлую торбу аброку з'еў гын, чорт яго ні возьмя. АБРЭНДАНКА ж. Неахайная жанчына. Абрэнданку ўзяў такую ў хату, то ні самому паглядзець, ні людзям паказаць, абробіцца абы ў што і ходзіць так, як дзень цэлы. АБРЭНДАЦЦА зак. Запэцкацца, заляпацца брудам. Ну і абрэндалася ты недзя — у хляве, мусіць, гразко так. АБЫЦЦА зак. Прывыкнуць, асвойтацца. Абыўся, то нічого, можно цярпець, а раней цяжко было — людзі чужыя, яда ніважная. АВАДЗЁН м. Авадзень. Сляпы, як авадзён (прымаўка). Насмактаўся крыві авадзён, ледзьвя паляцеў. АДТУХНУЦЬ зак. Спасці; прысці да нормы (пра пухліну). О, глядзі, шчака твая ўжэ адтухла, пухліны німа. Адтухла нага, спала пухліна. АДХАЯЦЬ зак. Адхадзіць, уратаваць. Адхаялі тады, то пажыў яшчэ гады са два. Ледзьвя адхаялі, так стукнулі па галаве. АДХЛЯШЧЫЦЬ зак. Адхлястаць, адхвастаць, папабіць. Адхляшчыла, адхляшчыла, як сабаку якого, па мордзі ды пагнала перад сабою дахаты: баба-гром, лепш не мець такой жонкі. АКАЛАВЯНЕЦЬ зак. Памерці; адранцвець. Каб ты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 337 ▶