заходняй ускраіне масіва гаворак Мазырскага Палесся i па агульных асаблівасцях мясцовай мовы, безумоўна, адносіцца да яго. Аднак ён вызначаецца некаторай геаграфічнай, a таксама культурна-гістарычнай адмежаванасцю ад суседніх рэгіёнаў Мазырскага Палесся. Жыхары Турава i навакольных вёсак ніколі не адносілі сябе да «палешукоў». Тут пашырана традыцыйная думка, што Палессе знаходзіцца «за Сцвігаю». У адрозненне ад «палешукоў» мясцовыя жыхары дзе-нідзе тут яшчэ i цяпер называюдь сябе «замшукамі». Акрамя таго, гэты этнадыялектны мікрарэгіён непасрэдна прымыкае на палескай дыялектнай мяжы да брэсцка-пінскіх гаворак. Таму яго дыялектнае адзінства i сувязі з суседнімі гаворкамі як усходняй, так i заходняй часткі Палесся патрабуюць спецыяльнага лінгвагеаграфічнага вывучэння. Галоўнай задачай дыялектнага мікраатласа Тураўшчыны з'яўляецца дэталёвае раскрыццё яе ўнутранага дыялектнага мікраландшафту, а таксама характару гаворак у яе наваколлі. Атлас павінен паказаць тэрытарыяльнае пашырэнне на Тураўшчыне i на сумежжы з ёй мясцовых моўных з'яў у іх лакальных варыянтах i структурных спалучэнняў (сістэм) падобных з'яў у выглядзе большых ці меншых суадносных фрагментаў структуры мясцовых гаворак. Гэта, з аднаго боку, дасць магчымасць устанавіць ступень блізкасці гаворак, абраных у якаеці лексічнай базы Дыялектнага слоўніка Тураўшчыны, раскрыць іх узаемасувязь, а таксама іх адносіны з навакольнымі гаворкамі i, з другога боку, дапаможа зьязаць адзначаны слоўнік, які мае вузкую дыялектную аснову, з іншымі лексікаграфічнымі працамі па гаворках Палесся. Дыялектны мікраатлас Тураўшчыны будзе невялікім зборам лінгвістычных карт з неабходным даведачным i тлумачальным апаратам да кожнай з іх. На лінгвістычных картах мяркуецца паказаць адносіны паміж гаворкамі Тураўшчыны i наваколля па фанетычных i граматычных асаблівасцях i па лексіцы. Лексічныя карты будуць двух асноўных відаў. На адных картах будзе паказана лакальная варыянтнасць наймення тых ці іншых з'яў або паняццяў,, а на другіх — толькі пашырэнне пэўных лексем, i ў прыватнасці пашырэнне зарэгістраваных на Тураўшчыне лакалізмаў. Прадугледжваецца таксама картаграфаванне лексікасемантычнага расчлянення i
Дадатковыя словы
зяў, зяўляецца
0 👁