Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
А. А. Крывіцкі, I. Я. Яшкін ЛІНГВАГЕАГРАФІЧНАЕ ВЫВУЧЭННЕ ТУРАУШЧЫНЫ Асноўныя працы, якімі будуць завершаны праводзімыя зараз работы, паводле праспекта Дыялектнага слоўніка Тураўшчыны,— гэта даведнікі па традыцыйнай лексіцы яе гаворак i па яе анамастыцы. Намячаецца таксама стварыдь дыялектны мікраатлас Тураўшчыны. Ён будзе заключнай часткай слоўніка1. Збіранне матэрыялаў для атласа мяркуецца правесці не толькі ў межах вызначанай тэрыторыі слоўніка, але i ў яе наваколлі. Дыялектаграфічныя i дыялекталагічныя даследаванні па Палессю сведчаць, што яго дыялектны ландшафт утвараюць два асноўныя тыпы гаворак — заходнепалескія i ўсходнепалескія2. Гаворкі адзначаных тыпаў выступаюць двума асобнымі масівамі. Гэта, з аднаго боку, масіў заходнепалескіх брэсцка-пінскіх гаворак i, з другога боку, усходнепалескія гаворкі, або гаворкі Мазырскага Палесся. Масіў брэсдка-пінскіх гаворак з'яўляецца мазаічным спалучэннем некалькіх разнавіднасцей, блізкіх па сваіх асаблівасцях3. Гаворкі Мазырскага Палесся болын аднастайныя па структуры. Праўда, дыялектны мікраландшафт гэтай часткі Палесся яшчэ не вывучаны. Размяжоўваюцца ўсходні i заходні масівы гаворак Палесся досыць рэзка, прыблізна па p. Гарыні (правы прыток Прыпяді). Этнадыялектны мікрарэгіён, вызначаны для складання Дыялектнага слоўніка Тураўшчыны, знаходзіцца на 1 А. А. К p ы в i ц к i, Г. А. Ц ы х у н, I. Я. Я ш к i н. Пра слоўнік Тураўшчыны. Народнае слова. Мн., 1976, с. 292. 2 Лінгвістычная геаграфія i групоўка беларускіх гаворак. Мн., 1968 i 1969; Лексіка Палесся ў прасторы i часе. Мн., 1971 i інш. 3 Ф. Д. К л і м ч у к. До класнфікаціі говірок Берестейщини. Праци XIII Республіканськоі діалектологічноі наради. Киі'в
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, киів, кйі'в
0 👁
 ◀  / 337  ▶