Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
ўсёй беларускай тэрыторыі. Зараз яшчэ можна было б сабраць пра яго звесткі, якія падмацавалі б або ўдакладнілі існуючую этымалогію. Прач2 м. — скрутак з 15 сплеценых пасмаў ільновалакна. Запісана аўтарам у Камянецкім раёне. У тым жа значэнні слова сустракаецца таксама ў беларускіх гаворках Падляшша. Гэты рэгіяналізм можна было б лічыць роднасным слову прач\. Аднак першапачатковы мяккі p у слове прачх не адпавядае цвёрдаму p слова прач2. Ёсць дзве магчымасці даказаць роднасць разглядаемых слоў. Па-першае, прач2 можна разглядаць як пранікненне слова прач\ (пряч) з цвёрдаэрых гаворак. Па-другое, можна меркавадь, што цвёрды p зявіўся ў слове прач2 як вынік золіжэння гэтага слова з яго амафонам. Адсутнасць дастатковых звеетак пра слова прач2 не дазваляе даказаць гэтага. Таму лексему прач2 трэба разглядаць як асобнае ўтварэнне з няяснай этымалогіяй. Прачу м. — прылада для ўтрамбоўвання тока. От такая от колодка, такая тдустая. Посерэдзіне дзірка, да забіты такі колок. Глею навозяць, да i прачэм збіваюць. Запісана аўтарам на Тураўшчыне. Суадносіцца хутчэй за ўсё з вядомым палескім словам прач — пранік (утворана таксама ад праць — біць, калаціць). Прачу м.— завостраны калок даўжынёй каля метра. Прач называецца той, што солому прыціскаем. Праніцу кладомо по верху по соломе, прачэм прыціскаем да прыўязываем до лаціны. Колка дубового загдстрыш. Проб'ёш ту солому да прыціскаеш до лаціны да прыўязываеш. Зафіксавана, як i папярэдняе слова, на Тураўшчыне. Магчыма, утворана, як i прач3. Аднак гэта не так відавочна, i таму патрэбны дадатковыя звесткі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збліжэння, пробёш, тдўстая
2 👁
 ◀  / 337  ▶