Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
Ца дадатковымі ілюстрацыямі да выказаных меркаванняў. Плуг, плуганнё (зборн.) — галлё, бярвенні, якія плывуць па рэчцы так шчыльна, што па іх можна перайсці на другі бераг. Запісана аўтарам у Вілейскім раёне (ycходняя частка). Папярэднія спробы этымалагічнага аналізу былі безвыніковымі. Патрабуюцца дадатковыя звесткі аб распаўсюджанні слова, яго значэннях i варыянтах. Прачх м. — шнурок даўжынёй каля паўметра, з якога вілі вяроўкі. Запісана аўтарам у Пухавіцкім раёне. Слова прачі суадносіцца з зафіксаванай I. K. Бялькевічам лексемай прячык— тоўстыя ніткі з канапель, з якіх уюць вяроўкі (Краёвы слоўнік усходняй Магілёўчічыны. Мн., 1970). Даследчыкам было вядома толькі слова прячык, i яно разглядалася як рэдкае i архаічнае. Так, Ж. Варбот (Этимология, 1975. M. 1977, c. 31) падае з картатэкі Пскоўскага абласнога слоўніка пруч — caстаўная частка вяроўкі. Такая дадатковая унікальная інфармацыя дазволіла Ж. Варбот выявіць сувязь беларускага i рускага слоў. Параўноўваючы бел. прячык i пскоўск. пруч, яна ўказвае, што гэта два рэдкія ўсходнеславянскія дыялектызмы, i прапануе для іх праславянскую этымалогію. Нашы назіранні дазваляюць удакладніць геаграфію i значэнне слова прач{. Яно было зафіксавана ўжо ў матэрыялах у XIX ст. Знаходзім яго, напрыклад, у зб. 3. Радчанкі «Гомельские народные песни» (СПб., 1888). Параўн.: Да була у мене косочка да на два пряча, да разбили косочку да на три пряча (с. 106). Ёсць i новыя фіксацыі: 1) прач — грубашэрсная нітка (Запісана пад Лоевам. П. С. Лысенка. Словник поліськнх говорів. Киі'в, 1974); 2) прач — прывязь з дубцоў, пры дапамозе якой звязваюцца бярвенні з пакладзенымі на іх жэрдкамі (С. Лобач. 3 народнага слоўніка. Мн., 1975, запіс з Вілейскага раёна). Гэтая ж лексема была зафіксавана ў Вілейскім раёне таксама i аўтарам, аднак вясковыя жыхары-плытнікі тлумачылі, што слова яны ведаюць ад свайго брыгадзіра, які родам з іншага раёна. Сюды ж, верагодна, адносіцца прач — жменя льновалакна (Інструкцыя па збіранню матэрыялаў для складання абласных слоўнікаў беларускай мовы, вып. III. Мн., 1966, с. 29). Такім чынам, слова прач{ губляе статус вузкага рэгіяналізма. Яно было вядома, відаць, на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

киів, кйі'в
2 👁
 ◀  / 337  ▶