Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
Абмяжуемся некалькімі прыкладамі. Вятка — натоўп, гурт людзей, арцель, чарада (M. Гарэцкі). Гэта слова лічылася смаленскім, у беларускіх рэгіянальных слоўніках яно не адзначалася. Таму цяжка было кваліфікаваць слова вятка, ужытае M. Гарэцкім, як беларускае. У апошні час устаноўлена наяўнасць гэтай лексемы ў некаторых гаворках на поўначы беларускай тэрыторыі. Можна меркаваць, што слова вятка вядома i ў іншых гаворках Беларусь Але недахоп такіх звестак не дазваляе канчаткова вытлумачыць паходжанне гэтага цікавага i, магчыма, архаічнага слова. Ашляхнуць — супакоіцца, прызвычаіцца (паводле кантэксту) (Я. Брыль); адкшуцца — адмовіцца (C. Heкрашэвіч) i інш. Этымалагічная апрацоўка падобных слоў была б болын надзейнай пры наяўнасці хаця б некалькіх поўных слоўнікаў народных гаворак. Недахоп поўных дыялектных слоўнікаў востра адчуваецца i пры этымалагічнай апрацоўцы вялікай колькасці агульнавядомых слоў, дыялектная прыналежнасць якіх невядома. У мінулым годзе выйшаў у свет першы том Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы. Гэта, безумоўна, вялікая лексікалагічная прада, у якой у значнай меры выкарыстаны беларускія дыялектныя лексічныя матэрыялы. Але як рэестр слоўніка, так i яго фактычная частка патрабуюць яшчэ дапаўнення i ўдакладнення. I з гэтага боку адзначаны слоўнік павінен прыцягнуць пільную ўвагу збіральнікаў беларускай дыялектнай лексікі. Ён можа з'явіцца ў пэўным сэнсе рабочай праграмай іх лексікаграфічных пошукаў. Аднак для бягучай этымалагічнай работы вельмі важнай была б болын цесная ўзаемасувязь збіральнікаў лексікі i этымолагаў. Ужо на падрыхтоўчым этапе этымалагічнай апрацоўкі лексікі зразумела, якія словы патрабуюць удакладнення, лінгвагеаграфічнай праверкі i інш. Таму этымолагі маглі б папярэдне падрыхтаваць спіскі такіх слоў для атрымання неабходных звестак аб іх значэнні, пашырэнні i інш. Актуальнай здаецца таксама думка аб стварэнні слоўніка-апытальніка рарытэтаў. У лік іх маглі б увайсці i словы, якія выходзяць з ужывання. Прыведзеныя ў заключэнне некалькі нядаўніх запісаў рэдкіх беларускіх слоў i назіранні над імі з'яўляюц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіцца, зяўляюц
2 👁
 ◀  / 337  ▶