Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
Яшчэ некалькі прыватных прыкладаў. Клёя — кустарнік (I. I. Насовіч); куня — куніца (C. Мікуцкі, I. I. Насовіч, 3. Радчанка); кабаціць — марнатравіць (I. I. Насовіч); мынка — могілкі (з рукапіснага слоўніка С. I. Мядзведскага). Работа над этымалагічным слоўнікам дазволіла таксама заўважыць наяўнасць на тэрыторыі Беларусі дыялектных зон, лексіка якіх слаба прадстаўлена ў існуючых рэгіянальных сдоўніках i іншых крыніцах. Так, напрыклад, вялікі недахоп матэрыялаў з наваколля Мінска i Мінскай вобласці. Няпоўна прадстаўлена лексіка з тэрыторыі ў межах Слуцка — Лунінца — Слоніма; важнасць матэрыялаў гэтай зоны паказваюць запісы А. K. Сержпутоўскага, M. Федароўскага, Л. Асоўскага, даныя ДАБМ i інш. Недастаткова сабрана лексіка зоны ў межах Слуцка — Жлобіна — Мазыра, на поўнач i поўдзень ад Мазыpa i Рэчыцы, тэрыторыі на поўнач i паўночкы захад ад Оршы. Ёсць даныя, якія дазваляюць меркаваць аб важнасці лексічных матэрыялаў з захаду Брэсцкай i поўначы Віцебскай абласцей, аднак i гэтыя зоны яшчэ недастаткова даследаваны. Наяўнасць падобных лакун таксама адбіваецца на надзейнасці этымалагічных тлумачэнняў. Пры этымалагічнай апрацоўцы слоў сустрэлася яшчэ адна цяжкасць. Выявілася, што некаторыя словы, якія адзначаны ў крыніцах па літаратурнай мове (творы пісьменнікаў, слоўнікі, картатэкі), адсутнічаюць у крыніцах па беларускай дыялектнай мове. Гэта вельмі ўскладняе кваліфікацыю такой лексікі як традыцыйных беларускіх слоў i не дае магчымасці ўжыць лінгвагеаграфічны крытэрый пры высвятленні іх паходжання. Вось прыклады з I i II тамоў Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы. Аўддтка (БелСЭ), аўдытар (картатэка Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы, далей — KTC), ахвосце (Беларуска-рускі слоўнік, Мн., 1962, далей — БРС), ахова (БРС), ачапіць (KTC), вятрына (KTC), вятрышча (KTC), вячэрніца (KTC), вяхір (БРС), вяць (KTC), вяшчуха (БРС) i інш. Асабліва важна было б мець дыялектны матэрыял па тых словах, якія засведчаны абмежавана ў літаратурнай мове (y творы аднаго пісьменніка, у асобным слоўніку i інш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вяшчўха, кўня
3 👁
 ◀  / 337  ▶