ca значнымі цяжкасцямі. Падобныя словы часта не мелі дастатковых тлумачэнняў, няяснай была іх геаграфія. Да таго ж зусім магчыма, што ў некаторых выпадках яны маглі з'явіцца вынікам памылак друку, апісак i г. д. Вось некалькі прыкладаў. Бугин (баган) — добры або злы дух, апякун свойскіх жывёл. Слова вядома па запісах П. П. Шпілеўскага, I. I. Насовіча i У. I. Даля (з паметай бел.). Новыя крыніцы абмінаюць гэта спецыфічнае слова з цікавай геаграфіяй (брэсцка-пінскае i слуцкае паводле I. I. Насовіча; смаленскае паводле У. I. Даля), хаця, відавочна, мэтанакіраваны i глыбінны пошук дадатковых дыялектных матэрыялаў аб ім дапамог бы этымолагам высветліць яго паходжанне. Другое, не менш цікавае беларускае слова вараndŭ, сінонім каравая ўвясельных песнях, ужо не аднойчы было аб'ектам этымалагічнага аналізу. Аднак гэтыя спробы растлумачыць яго паходжанне нельга лічыдь надзейнымі. Слова варапай адзначана на ўсходняй частцы беларускай тэрыторыі. Некаторыя даныя ўказваюць на магчымасць яго этымалагізацыі пры дапамозе беларускага дыялектнага матэрыялу (усходнепалескае варапинік — хлеб, спечаны ca змешанай, недабраякаснай мукі, пераважна розных гатункаў, i бел. воропаць — неахайна складаць у кучу, з рукапіснага слоўніка M. Я. Hiкіфароўскага (Архіў АН СССР, ф. 104, воп. 1, № 848, л. 23)). Але для канчатковага тлумачэння гэтага слова патрэбны яшчэ дадатковыя матэрыялы. Да гэтай жа групы лексікі адносіцца i этымалагічна празрыстае кляскун — лесавы дух, бог радасді, геаграфія якога i прыналежнасць да беларускай мовы застаюцца спрэчнымі (так, I. I. Насовіч пісаў, што беларусы не ведаюць такога слова), кдпша — магільны дух i інш. Я'ціца (аціца i інш.) — лічынка аўсяніка (рус. поденка). Слова з'явілася ў дыялектных слоўніках толькі пасля зацікаўленасці этымолагаў. Аднак зафіксавана яно даўно. Мы знаходзім яго ў этнаграфічных запісах пра беларусаў Э. Ажэшкі, адкуль яно трапіла ў некаторыя польскія слоўнікі. Слова яціца застаецца этымалагічна няясным як для славянскіх моў (В. Махэк), так i для беларускай. Не выключана, што беларускія дыялектныя матэрыялы дапамаглі б даследчыкам вырашыць гэта складанае пытанне
Дадатковыя словы
абектам, бугйн, зявілася, зявіцца, кляскўн, пйнік
7 👁