Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
Пра вывучэнне рэгіянальнай лексікі В. Д. Лабко СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ДЫШІЕКТНАЯ ЛЕКСІКАГРАФІЯ I ЭТЫМАЛАГІЧНАЕ ВЫВУЧЭННЕ ЛЕКСІКІ Беларуская дыялектная лексікаграфія мае значныя здабыткі. Гэта рэгіянальныя («краёвыя») слоўнікі, матэрыялы па лексіцы гаворак, лексічныя зборнікі i іншыя зборы беларускіх дыялектных слоў, якія апублікаваны ў пасляваенны перыяд. Шмат дыялектных лексічных матэрыялаў захоўваецца ў архівах, у картатэках, у даследчыкаў беларускіх народных гаворак i інш. Галоўнай мэтай беларускай дыялектнай лексікаграфіі было выяўленне слоўнікавых багаццяў дыялектнай мовы, i ў першую чаргу ўсёй масы беларускіх рэгіяналізмаў. Матэрыялы па дыялектнай лексіцы павінны былі галоўным чынам садзейнічаць развіццю слоўнікавага складу беларускай літаратурнай мовы i яго нармалізадыі. Меліся на ўвазе таксама i навуковыя патрэбы. Але да апошняга часу вывучэнне беларускай лексікі праводзілася пераважна ў гістарычным плане, што не выклікала неабходнасці ў якіх-небудзь спецыяльных лексікаграфічных праграмах. Вялікую навуковую цікавасць выклікала беларуская дыялектная лексіка ў сувязі з разгортваннем працы над этымалагічным слоўнікам беларускай мовы. Прада над слоўнікам паказала, што вельмі неабходна ў бліжэйшы час наладзіць супрадоўніцтва паміж этымолагамі i збіральнікамі беларускай дыялектнай лексікі i іх цесную ўзаемасувязь у рабоце. Пры складанні рэестра этымалагічнага слоўніка беларускай мовы яго стваральнікі імкнуліся не толькі максімальна ўлічыць лексіку літаратурнай мовы, але i як мага паўней прадставіць лексіку беларускіх народных гаворак. Прада над рэестрам паказала, што ёсдь значная колькасць слоў, якія засведчаны адной-дзвюма крыніцамі. Пры разглядзе такіх слоў этымолагі сутыкнуліся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 337  ▶