плотная ідзе, але там паяўляюцца камні вапельныя (2). Зікратое гліны накопаў (18). Поры ў падобнай гліне маюць назвы: ноздры— 7; шчылінкі, ямачкі— 17; дзірочкы— 20: На ноздрах гліна (7). Шчылінкі ест у сухой гліне (17) Дзірочкы есь по чорнуй гліне (20). Маюць спецыяльныя назвы ў мове ганчароў i самыя высакаякасныя гатункі гліны: глазістая гліна — 5 (такой глінай пакрываюць посуд зверху); байка гліна — 16; хароша гліна— 14: Глазістая гліна — слой глінкі, слой глею пракідаецца (5). Тры штыхі гліна бярэцца толькі дзе байка гліна (16). У артыкуле падаецца матэрыял з наступных абследаваных намі ў Беларусі ачагоў ганчарнай вытворчасці: I — Ушач Віцебскай вобл.; 2 — Крэва Смаргонскага р-на; 3 — Сухачэва Талачынскага р-на; 4 — Бабінавічы Лёзненскага р-на; 5 — Дуброўна Віцебскай вобл.; 6 — Благаўка Шклоўскага р-на; 7 — Морына Іўеўскага р-на; 8 — Брацянка Навагрудскага р-на; 9 — M. Карнышы Навагрудскага р-на; 10 — Харосіца Навагрудскага р-на; II — Івянец Валожынскага р-на; 12 — Mip Карэліцкага р-на; 13— Ганевічы Клецкага р-на; 14 — Зялёнка Бабруйскага р-на; 15 — Крычаў Магілёўскай вобл.; 16 — Поразава Свіслацкага р-на; 17 — Ружаны Пружанскага р-на; 18 — Пружаны Брэсцкай вобл.; 19 — Ляскавічы Іванаўскага р-на; 20 — Гарадная Столінскага р-на; 21—Дарасіно Любанскага р-на; 22 — Стрэшын Жлобінскага р-на; 23 — Луначарск Рэчыцкага р-на
2 👁