бруйскага раёна мае назвы скала i красна іржи — 14. Цвёрдыя камячкі самой гліны, якія пры апрацоўцы цяжка размінаць, называюдь залдзы— 18; крупчыкі, струны— 23: Залозы — комочкы тьвэрды, на йіх трэба мощны, вэлікі мороз (18). Ганчары Гомельшчыны ў гліне ў якасці асобнай дамешкі вылучаюць яшчэ маргун. Гэта невялікія камяні чорнага колеру, якія выбіраюць з гліны як непажаданую дамешку i выкарыстоўваюць пры паліве: Маргун — чорны, наподобіе камня, трэба тоўкті ў жэлезной ступкі, у глазуp потрэбляецца (23). Гліну, у якой адсутнічаюць дамешкі, беларускія ганчары найчасцей называюць складаным абазначэннем у выглядзе словазлучэнняў назоўніка гліна з прыметнікамі: чыста, чыстая — 2, 6, 7, 8, 9, 14, 16, 17, 18, 20, 23; хардша — 9; добрая — 2, a таксама гліна бес сьмёця— 17: Як чыста гліна, то няма камення (9). Aŭ i чыста гліна i ў рабоці добра (16). Чыстое гліны накопаў сягоньня (17). Во чыстай гліны накапаў (8). Слой чыстое гліны, но мало бувае (20). Нашоў я сёння гліны бес сьмеця (17). Прывёз воз харошай гліны (9). Адрозніваецца таксама асобнымі назвамі ў ганчароў Беларусі гліна ў залежнасці ад яе цвёрдасді, мяккасці i порыстасці. Гліна высокай цвёрдасці абазначаецца ў выглядзе словазлучэнняў назоўніка гліна з прыметнікамі: тугая — 9, 11, 16, 17, 18; цьвёрда, цьвёрдая — 3, 7, 8, 9, 14, 17; твёрдая, — 18; сухая — 12, 16; плотная — 2; прудка — 12: Тугая гліна добра ідзе над тарку (17). Як тугая гліна, то поліваем водою. Гліна тугая, трэба доліці воды (18). Цьвёрда гліна, як хароша (9). Цьвёрдая гліна россыпаецца (8). Цьвёрдая гліна дзе бугрыстая меснасць, у буграх бывав (14). Як сонца, то гліна сухая, аж у сярэдзінг калопаецца (16). Мяккую гліну ганчары абазначаюдь паўсюдна складаным! назвамі ў выглядзе словазлучэнняў назоўніка гліна з прыметнікам мяккая: мяккая— 12; мяка— 16; мякка—7; мяхкая — 3, 8; м'яхка— 18: Як дошч, то гліна мяка (16). Пры балоці ўся мякка гліна (7). М 'яхка гліна чэрвона, вона сама м'яхчэйша (18). У якасці назваў порыстай гліны занатаваны толькі дзве назвы — наздраватая гліна i зікрата: Наздраватая гліна, бо дырачкі ёсьць, гэта гліна пад вярхом, a ў спод
Дадатковыя словы
крўпчыкі, мяхчэйша, прўдка, іржй
1 👁