цё— 15; сьмёте— 18: Як много сьмеця, гліну не бяруць да работы (17). У ганчароў Магілёўшчыны агульнай назвай дамешак з'яўляецца шырокаўжывальнае тут слова сур — 6, 15. Адзначаны таксама ў ганчароў у паасобных месцах такія агульныя назвы дамешак, як мусар— 15; друс, буза — 7; брак — 9; фуз — 16; отпады— 18; сумесь — 23; хлус — 20: Гліна соваецца далонямі, кап фуз выкінуць, кап чыста была, ні сьмяцінкі, нічога не было, тады прымем ее у работу (16). Трэба тэрэбіці гліну, много отпадоў (18). Чыста гліна, без сумесі (23). Разнастайныя канкрэтныя абазначэнні дамешак называюць звычайна рэчыва, з якога яны складаюцца. Taкім непажаданым рэчывам з'яўляецца перш за ўсё мергель. Пакінуты ў гліне мергель пры абпальванні ганчарных вырабаў «выстрэльвае» i прыводзіць да порчы посуд. У беларускіх ганчароў мергель мае шмат розных назваў: маргель — 3, 7, 8, 9, И, 12, 17; маргель — 6; маргэлъ — 4, 15; мергель — 1, 20; мэргэль — 16; миргуль — 14; маргавы камушок — 21; вапёльнік — 8; вапёйны камень— 16; вапёльны камень — 2, 9, 12; вапняны камень — 17; апённы камень — 10; поб'ёл — 18; чучарапак— 13; крамэнь, крамэньчык— 19: Маргель рвець гаршкі (3). Маргель — белы камень, рве пасуду (9). Попаў на маргель, не догледзеў, i поўпечы вываліў посуды, вырывае прост навылет, такую сілу мае (17). Маргэль — што мел, i распухаецъ, i прарвець дзірку (15). Мергель — белі камень (20). Як паліш, маргуль гаршок парве (14). 3 вапельнага каменя рабілі вапну (12). Недобра гліна, с поб'ёлом (18). Крамэнь бы стрыляе в огні, чыстый, бІАый такый. Крамэньчык попадае ў гліне, то вілетіть з горшка сам i будэ дірка (19). Адзначаны таксама ў якасці канкрэтных назваў дамешак камень, корань i г. д.: Каменьчыкі е, прокідаюцца. Богато корэньчыкоў у гліне (20). Разам з тым у якасці канкрэтных назваў дамешак ужываюцца таксама словы, якія не называюць рэчыва, дамешку, а толькі як бы суадносяць яго па тых ці іншых прыкметах з якім-небудзь вядомым матэрыялам, мінералам i г. д. Нейкія чорныя дробненькія грудачкі ў гліне, якія па сваёй форме вельмі нагадваюць грэчку, ганчары на Навагрудчыне называюць грэчка: Грэчка — вугольчыкі такія ў гліне, чорненькія, як грэчка (9). Цвёрдае рэчыва чырвонага колеру ў гліне ў ганчароў Ба
Дадатковыя словы
зяўляецца, камушбк, мйргуль, мўсар, побёл, побёлом, чўчара
7 👁