Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
ў г. п. Ружаны — срэдня: Саморобка — попадэш на такі слой, шо до ёё не трэба ніяка гліна,с самое роблять (20). Гліна должна быць срэдня — i не тугая, i не слабая ў гончарской робоці (17). Сваю асобную назву ў мове ганчароў некаторых абследаваных ачагоў ганчарнай вытворчасці мае верхні слой гліны ў кар'еры: верхняк — 6; верхаводка— 14, 17; вёрхніца— 13. Мае гліна свае спецыяльныя назвы ў ганчароў у некаторых месцах у залежнасці ад яе выкарыстання. У ганчароў г. п. Івянец Валожынскага раёна ганчарная гліна называецца ганчарка, а пячная — печоука. Адзначана таксама назва пячуга 'пячная гліна' (12). Акрамя гэтага, у в. Гарадная Столінскага раёна занатавана яшчэ назва опіска. Гэта спецыяльная гліна чырвонага колеру, якой пакрывалі посуд зверху перад абпальваннем. Яна, па словах ганчароў, мае самую лепшую i высокую якасць, надае ганчарным вырабам прыгожы колер. Падобную гліну чырвонага колеру ганчары на Гомельшчыне называюць маргун. Але яе не выкарыстоўваюць для паліўкі посуду: Маргун — гліна такая iржавая, як кірпіч красны, iржавая (22). Вельмі тонка дыферэнцыруецца гліна ў беларускіх ганчароў у залежнасці ад прысутнасці ў ёй арганічных i неарганічных дамешак, якія істотна зніжаюць яе якасдь. Спецыяльнай апрадоўкай ганчары звычайна імкнуцда пазбавіцца ад іх. Гліна з дамешкамі абазначаецца складанымі назвамі ў выглядзе словазлучэнняў назоўніка гліна з прыметнікамі: бузаўния — 7; залозліва, залдзіста, камэніста — 18; вапёльная — 8; маргалістая — 5; бракдуна — 9; скалістая — 14; струпліва, крупцаватая, жылавіста — 23, а таксама словазлучэннем двух назоўнікаў: гліна сь сьмёцем— 17. А многія ганчары называюць яе проста нечистая гліна — 2, 7, 14, 17; недобра гліна, брудна гліна — 16. Назвы гліны з дамешкамі, у прыватнасці прыметнікі ў словазлучэннях, якія выступаюць у якасці назваў, десна звязаны па асновах ca словамі, якімі ганчары называюць самыя дамешкі. Падобныя дамешкі ў ганчароў маюць агульныя i канкрэтныя назвы. 3 агульных назваў дамешак найболын пашыраным з'яўляецца слова смёцце, якое вядома i ў звычайным ужыванні: сьмёце — 8, 13, 16, 17; сьмёцьце — 23; сьмяць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бракдўна, брўдна, бузаўнйя, верхавбдка, зяўляецца, кареры, пячўга
4 👁
 ◀  / 337  ▶