Посная гліна толькі на печы ідзе (2). Пашырэнне прыметніка пдсная ў спецыяльным значэнні ў мове беларускіх ганчароў супадае ў асноўным з тэрыторыяй пашырэння яго ў звычайным ужыванні з агульным значэннем 'непрыпраўленая страва' (матэрыялы картатэкі ЛАБНГ). ІІрыметнік худая адзначаны ў ганчароў заходняй часткі Беларусі (8, 9, 10, 11, 13, 17, 18), a таксама ў г. п. Стрэшын Жлобінскага раёна: Худая гліна сіва, вона не боіцца огню (18). С худое гліны нічого не выцягнеш, зона садзіцца. Худая гліна, як покачает у пальцах, pocсыпаецца (17). Худая гліна вона слабая (22). Адсутнасць у гліне дастатковай вязкасці ганчары звязваюць нярэдка з наяўнасцю ў ёй вялікай колькасці пяску. Гэтым, відаць, i можна тлумачыдь, што ў некаторых ачагах ганчарнай вытворчасці гліна нізкай кансістэнцыі мае назвы ў выглядзе словазлучэнняў назоўніка гліна з прыметнікамі пешчаная (21, 22); пешчаная (16); пішчаная (15); пішчануватая (15). Ганчары Пружан i в. Ганевічы Клецкага раёна абазначаюць падобную гліну складанай назвай з прыметнікам пустая. Назвы з іншымі прыметнікамі зафіксаваны ў асобных ачагах ганчарнай вытворчасці: Толокнявое гліны наношу, нэ можна робіть горшкоў. Чорну гліну добаўляють, як гліна толокнява. Туповата гліна, a трэба жірна, коб тяглое, за гэто тяжко робіты (20). Благая гліна не будзе цьвёрдая, благая рассыпалася. 3 нежырное гліны зробі горшка — будзе немоцны (9). Як накапает два возы тлустое гліны, то тукает воз-два торсткае гліны (16); жвіравита — 7; прэсная — 5; слабая — 10. У паасобных ачагах ганчарнай вытворчасці гліна нязначнай вязкасці мае назву глей: Глей на палец ляжаў, вельмі посная гліна, пыльца (6). Глей выкідаюць, белаваты, сівы, рэткі, з яго ніхто нічога не рабіў (7). Г лей — гліна такая, не годна к рабоце, не цягнуўся нічога, раставаў у руках, гэта гліна недобра (13). Г лей — посная гліна, нежырная гліна. Глей можна толькі мяшаць у жырну гліну (14). Гараднянскія ганчары гліну нязначнай вязкасці завуць таксама толокно (20). Гліна сярэдняй кансістэнцыі мае спецыяльную назву ў двух ачагах ганчарнай вытворчасці: у в. Гарадная Столінскага раёна такую гліну называюць самордока, а
Дадатковыя словы
жвіравйта, самордбка
1 👁