Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
ня ў ганчарнай справе) i гліна сярэдняй або менавіта той вязкасці, якую яна павінна мець для вырабу посуду. Першую разнавіднасць гліны ганчары шырока выкарыстоўваюць у сваёй рабоце, паніжаючы яе кансістэнцыю за кошт дабаўлення пяску, попелу, гліны з нязначнай вязкасцю i г. д. Такая гліна мае пераважна складаныя назвы ў выглядзе словазлучэнняў назоўніка глгна з прыметнікамі: тлустая, жирная, грунтавая, гдстрая i варкая. Найбольш ужывальнымі з пералічаных прыметнікаў з'яўляюдца тлустая i жирная. Назвы з гэтымі прыметнікамі тэрытарыяльна супрацьпастаўляюцца адна адной: назва тлустая глгна адзначаецца ў Гродзенскай i Брэсцкай абласцях, а жырная глгна зафіксавана на астатняй тэрыторыі БССР: Тлуста гліна, як одрэжэш, на лопаццы вона, як масло (9). Тлусту гліну шмульнг пальцэм, то гладка (16). Тлуста гліна, як сало, як лой (20). Ля ганчарнай пасуды бралі толькі жирную гліну (2). Даецца пясок, калі гліна жырная (11). Берэш у пальцы гліну, покачаеш i чуствуеш: жирна гліна, клеіцца (17). Такое ж прыблізна тэрытарыяльнае супрацьпастаўленне маюць прыметнікі тлусты i жирны i ў агульным значэнні 'рэчыва, значна насычанае тлушчам, з вялікай колькасцю тлушчу' (матэрыялы картатэкі ЛАБНГ). Складаныя назвы з іншымі прыметнікамі адзначаны ў паасобных ачагах ганчарства: гострая глгна— 12; варкая глгна — 12; грунтавая глгна — 13. У ганчароў Гомелынчыны ў гэтым значэнні выступае слова глей: Глей — жирная гліна, верхняя гліна (22). Глей жоўты, мазкі, жирны (23). Гліна нязначнай вязкасці радзей выкарыстоўваецца Ў ганчарнай рабоце. Яна ў асноўным з'яўляецца дадатковым матэрыялам. Яе дадаюць да гліны высокай кансістэнцыі, каб надаць сыравіне неабходную вязкасць. Абазначаецца яна таксама пераважна складанымі назвамі ў выглядзе словазлучэнняў прыметнікаў са словам глгна: худая, пдсная, пустая, пешчаная, пішчиная, пешчаная, пішчануватая, шорсткая, прэсная, слабая, толокнява, благая, туповата, жвіравата, нежирна. Часцей за ўсё ўжываюцца прыметнікі посная i худая. Прыметнік пдсная адзначаецца ў асноўным на поўначы i паўночным усходзе Беларусі (1, 2, 3, 4, 5, 6, 14, 23): Посная гліна як бес сала сёроўно. Посная гліна россыпаецца (3). 19. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, зяўляюдца, пішчйная, тлўстая
0 👁
 ◀  / 337  ▶