Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
П. А. Міхайлаў НАЗВЫ ГЛІНЫ У БЕЛАРУСКІХ ГАНЧАРОУ У мове беларускіх ганчароў матэрыял, з якога вырабляюць глінянае начынне, мае адну агульную назву — елша (фанетычнае глына— 191): Для простай пасуды гліну бралі ў лесе (2). У нас цьвёрдая гліна, як у чугунох варыш (3). Пашла гліна слоем, тут ест, а тут ужо выйшла (16). Ідзём у Глінкі (тапонім), робімо яму метра поутора пока до гліны (20). Пашырана слова гліна у падобным значэнні i ў звычайным ужыванні ў народнай мове. Аднак у некаторых месцах зафіксавана ў значэнні гліна' слова глей (матэрыялы картатэкі Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак, далей скарочана ЛАБНГ, вв. Лугі Шаркоўшчынскага, Вераб'і Полацкага, Брусы Мядзельскага, Антаполле Чашніцкага, Касцянёва Шчучынскага, Забалацце Мсціслаўскага, Ушакі Чэрыкаўскага, Дзем'янкі Добрушскага, Струга Столінскага, Стадолічы i Маркоўскае Лельчыцкага раёнаў). На думку этымолагаў, лексемы гліна i глей — роднасныя па сваёй старажытнай аснове ((i.-e. *glei-, *gli~, клей', 'нешта слізкае') 2. Магчыма, што беларуская рэгіянальная лексема глей у значэнні гліна' — гэта «досыць архаічная з'ява. Адной з галоўных якасцей гліны, на якую ў першую чаргу звяртаецца ўвага ганчароў пры яе нарыхтоўцы, з'яўляецца пластычнасць, вязкасць (кансістэнцыя). У залежнасці ад гэтага ганчары выдзяляюць тры разнавіднасці гліны: вельмі высокай вязкасці; нязначнай вязкасці (недастатковай з пункту погляду яе прымянен1 Лічбамі абазначаюцца абследаваныя пункты. Спіс гэтых пунктаў пададзены ў канцы артыкула. 2 Ф а с м ер M. Этимологический словарь русского языка. М., 1964, т. I, с. 411—412 i інш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабі, дземянкі, зява, зяўляецца
4 👁
 ◀  / 337  ▶