Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
лексічнай рэалізацыі кампанентаў паасобных семантычных мікраструктур i, нарэшце, рэгіянальных словаўтваральных сродкаў. Акрамя гэтага, намячаецца падрыхтаваць карты па антрапаніміі i мікратапаніміі i, магчыма, некалькі карт этнаграфічнага зместу. Тэрыторыя дыялектнага мікраатласа Тураўшчыны вызначана ў адпаведнасці з яго прызначэннем. Этнадыялектны мікрарэгіён, дзе праводзіцца збіранне матэрыялаў для складання Дыялектнага слоўніка Тураўшчыны, знаходзіцца ў цэнтры гэтай тэрыторыі. Ад яго ў напрамку на поўнач мяркуецца не выходзідь за лінію чыгункі Гомель — Брэст. Заходняй мяжой будуць, відаць, правы i левы прытокі Прыпяці — Гарынь i Лань. У якасці паўднёвай мяжы прынята, натуральна, мяжа паміж БССР i УССР. Нарэшце, на ўсходзе намечана папярэдне злева ад Прыпяці не выходзіць за мяжу Жыткавіцкага раёна, а справа — за яе прыток Свінавод. Паўночная частка тэрыторыі мікраатласа з'яўляецца, відаць, раёнам адносна позняга асваення. Гэта сумежжа гаворак Тураўшчыны i гаворак суседняга таксама даўняга палескага гаспадарчага аазіса — Петрыкаўшчыны. Усходняя частка адзначанай тэрыторыі — гэта сумежжа гаворак Тураўшчьіны з гаворкамі Лельчыцкага раёна. Заходняя ж мяжа тэрыторыі мікраатласа праходзіць па стыку асноўных дыялектных масіваў Беларускага Палесся. На вызначанай тэрыторыі па спецыяльнаму апытальніку намячаецца абследаваць гаворкі больш 60 вёсак. Гэта перш за ўсё гаворкі 34 вёсак у межах мікрарэгіёна Дыялектнага слоўніка Тураўшчыны. У наваколлі ж Tyраўшчыны абследаванне гаворак будзе праводзіцца не суцэльна, а выбарачна. Выбар апорных вёсак для сеткі мікраатласа будзе праводзіцца тут з улікам гісторыі іх узнікнення, паходжання насельніцтва i інш. Апытальнік для збірання неабходных матэрыялаў аб гаворках на тэрыторыі мікраатласа створаны ў двух варыянтах — расшыраным i спецыяльным. Першы выкарыстоўваецца ў межах мікрарэгіёна Дыялектнага слоўніка Тураўшчыны, a другі — на астатняй тэрыторыі мікраатласа. Збіранне матэрыялаў для складання дыялектнага мікраатласа Тураўшчыны пачалося ў 1978 годзе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
1 👁
 ◀  / 337  ▶