Ш ЛЭ'ПАР м. Той, хто цягне ногі, шлэпае. Гэты шлэnap нох ні падымя. Ш ЛЭ'ПТУХ м. Той, хто шлэпае. Скінь, малы шлэптух, гэтыя калошы, ні шлэпай na хаці! ШНАР м. Пісага, шрам. 3 вайны ў яго на шчаццэ шнар: ранілі ў шчоку тагды, i цяперака знак есцяка, ні сышоў. ШНЬГРЫЦЬ незак. Шукаць, выпорваць, шнарыць. Як настаня ранак, то ўсё шнырыць, каб дзе што знайсці, выпараць i ў кішэнь сабе. ШПІКУЛЯ'НЧЫЦЬ незак. Спекуляваць. Хай ні шпікулянчыць, то ні будуць штрапаваць, а то ўсё дурняў шукая, натто сам разумны стаў. ШПІХНЕ/Р м., рэдк. Элеватар. Даўней вазілі жыто ў Зэльву ў шпіхнер здаваць вазамі, то гаш начавалі там. Ш ПО'НКІ мн., асудж., перан. Вочы. Чаго свае шпонке вылупіў на яе? ШТО-ЯКСГЁ займ. Што-небудзь. Трэба i мне схадзіць ua кярмаш, мо i я што-якоё куплю на свято. Ш УТІ-Ш УТІ! выкл. Так кажуць пры гушканні дзіцяді. Я сама цябе трохі пашугаю: шугі-шугі малого! ШУМА' ж. 1. Накіп. Як закіпіць вада, здымяш шуму, каб булён чысты быў. 2. Пена. Гунь колькі шумы тае на камяні вада нарабіла ў рэццы! Ш ЧЭ7ІЯПЫ мн. Сківіда. Падаў галавою ўніс, то мало шчэляпы ні вывіхнуў. Худы, адныя шчэляпы стрычаць. ШЫПШЫНА' ж. 1. Шыпшына. Шыпшыну збіраям i сушым на лякарство. 2. Шыпшыннік. У гэтуй шыпшыне гнстой нічого ні расце больш. ЯГЛГЦЬ незак., непахв. Вастрыць. Годзі табе ягліць гзту касу. ЯДРО'НЫ прым., жарт. Дзіравы, абабіты (пра адзенне). Скінуў бы ты гэтыя ганавіцы ядроныя, а то адныя касмачэ вісяць на йіх. ЯЗДА'К м. Яздок. Слабы с цябе яздак, рас на кані ні трымаясся. ЯЧМЕ'НКА ж. 1. Ячменная салома. Як вымалацімо ячмень, то ячменку на сечку зрэжам. Натто каравэ любяць сечку з ячменкі. 2. Каша з ячменных круп. Мо ячменю зварыць вам на палудзянь
Дадатковыя словы
лэпар, понкі, шпіхнеір, ячменка
1 👁