БЕДАВА'ЛЬНІК м. Той, хто толькі спачувае, а не дапамагае. Бедавальнікаў многа, a ратавальнікаў мала (Янк., 86). БЛАГАТА' ж. Благія людзі. Добраму чалавенку добра i ў запечку, а благаце блага i на куце (Янк., 88). БУ'ДЗЬКА м. Той, хто будзіць. Будзъка набудзіцца, а хвалъка нахваліцца (Нас., 9). БУЙНО'СЦЬ ж. Буянства. Маладосць — буйносць (Нас., 79). БУ'КІ мн. Няпэўная будучыня. Гэта яшчэ букі (Нас., 23). БЯСПА'НШЧЫНА ж. Безуладдзе, адсутнасць гаспадара. У бяспаншчыне ўсякі сабе пан (Нас., 19). ВГТА ж. Прывітанне, вітанне. Віта вітаці, ды нечага даці (Нас., 14). ВІХЛЯ'ЙСТВА н. Гультаяванне, нядбайныя адносі* ны да справы. Віхляйства губіць хазяйства (Нас., 14). ВЬГВАЛАКА ж. Цяжкі вынік у хваробе (Нас., 21). ВЫСАКО'СЦЬ ж. Найвышэйшае прызначэнне. Зваліўшыся з высакосці, часам паламаеш свае косці (Нас., 48). ГАГАТА' ж. Гусі. Марцін святы, губіцель гагаты (Ляд., 20). ГАЛ ITA' ж. Галота. Голь галіта голлю паліта (Нас., 26). ГАРО'УЛЯ ж. Гараванне. Каму шанцуе на гадоўлю, a каму — на гароўлю (Янк., 228). ГРЭТІІАННЕ н. Грэх. Няведанне — не грэшанне (Янк., 247). ДАМО'ВА ж. Гаспадарка. Дурная тая дамова, дзе вала бадзе карова (Нас., 39). ДУРАВА'ННЕ н. Дурнота, дурасць. Лішняе мудраванне — дураванне (Нас., 73). Ж А'ЛАСНІК м. Спачувальнік. У бядзе жаласнікаў многа, ды памагачоў нікога (Нас., 19). ЗНА'ЙКА м. i ж. Дасведчаны, вопытны чалавек. Знайка бяжыць, а нязнайка ляжыць (Нас., 50). ЗНА'ЦЬ ж. Блізкія сябры, знаёмыя (Янк., 532). У знаці, як у роднай маці (Янк., 93). ІЛЬНЯНГНКА ж. Ільняное палатно. Пасканінка зберагае ільнянінку (Янк., 249). КА'ЯНКА ж. Каянне. Каянка будзе, a павароткі не будзе (Янк
Дадатковыя словы
будзька, бяспаншчына, высакосць, гароуля, знаць
5 👁