КРЬІВО'ТА ж. Крыўда. Цяснота не крывота (Янк., 94). КУСА'ЙЛА я. Кусание. На адно кусайла na тры сярбайлы (Нас., 86). ЛА'ЙКА ж. Лаянка. Лайка не нагайка, на плячах не ляжыць (Нас., 72). ЛА'САУКА ж. Ласуння, ласуха. Спасаўка — ласаўка, а пятроўка — галадоўка (Янк., 118). ЛЕ9КАНКА м. i ж. Распешчанае дзіця. Лежанка ляжыць, а долька спіць (Нас., 73). ЛЯТАЛіЕЙКА ж. Лятанне. Знаць сакала па лятанейку (Янк., 189). МО'ЧА ж. Макрата. Хутчэй моча вымачыць, чым суша высушыцъ (Янк., 123). НА'ЙМЯ н. 1мя. У людзей завуць Анання, а ў двары няма яму такога наймя (Нас., 168). НАСЕЛ м, Насілле. 3 насілу людзі разжываюцца. 3 насілу ніхто не служыць (Нас., 52). НЕДАСУ'ХА ж. Недасушанасць. Перасуха ў недасухі сена пазычае (Янк., 113). НЕ'ТКД м. i ж. Той, хто нікому нічога не дасць. У скупкі пазычыш, a ў неткі ніколі (Рап., 157). НЕХАПА'НКА ж. Недахоп. Нехапанка на Іванка (Ляц., 28). НЯЗНА'ЙКА м. i ж. Недасведчаны, нявопытны чалавек. Знайка бяжыць, а нязнайка ляжыць (Нас., 50). НЯМЬЕЦЬКА м. i ж. Мурза. Нямыцькі гарады дзержуць (Нас., 100). НЯСТА'ТАК м. Нястача. Прыйшоў нястатак, забраў астатак (Янк., 62). НЯУМЕ'ЛЬКА м. i ж. Няўмека, няўмелы. I няўмелька пяе, калі голасу стае (Нас., 56); Як мукі сцячэ, дык i няўмелька спячэ (Янк., 124). ПАБРАЗГАЧЬЕ мн. Металічныя грошы. Як не маеш пабразгачоў, дык няма i паслугачоў, а як маеш пабразгачы, тады будуць i паслугачы (Жд., 170). П АГЛ Я ўА К м. Заглядзенне, любата. У нас статак — на паглядак (Янк., 41). ПАЕ'Д м. Паяданне. Куплены хлеб да пагляду, а не да паеду (Янк., 57). ПАКУ'ШКА ж. Паспытанне. За пакушку б'юць у макушку (Нас., 46). 18. Зак
Дадатковыя словы
бюць, крьівота, ласаука, недасуха, неткд, няумелька, пакушка
0 👁