Г. В. Параскевіч АКАЗІЯНАЛЬНАЯ НАЗОУНІКАВАЯ ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКІХ ПРЫКАЗАК Пераважная большасць слоў, якія ўжываюцца ў прыказках,— гэта звычайная, пашыраная зараз у агульнанародным ужытку (узуальная) лексіка. Але даследчыкі мовы беларускіх прыказак адзначаюць даволі вялікую колькасць слоў, якія ўжываюцца толькі ў прыказках i ўтварыліся разам з прыказкамі i для прыказак. У лінгвістыцы няма адзінага тэрміна для абазначэння такіх слоў, хадя ў апошні час усё часцей i часцей у адрозненне ад узуальнай лексікі іх называюць аказіянальнымі словамі, ді аказіяналізмамі. Адрозніваюцда яны ад узуальных тым, што з'яўляюцца фактам маўлення, а не мовы. Акрамя гэтага, яны не маюдь рэгулярнай узнаўляльнасді, не звязаны сістэмнымі адносінамі з узуальнай лексікай, не прайшлі адбору. У прыказках аказіянальныя словы ўзнікаюць або ў выніку імкнення надаць экспрэсію ці асаблівыя паняцді, для выражэння якіх у мове няма спецыяльных слоў, або ў выніку імкнення ажывіць звычайныя паняцці, зрабіць іх знешне незвычайнымі i ўражлівымі. Выяўленне i даеледаванне гэтай лексікі з'яўляецца, безумоўна, актуальнай задачай. 3 яе дапамогай можпа нранікнудь у «словаўтваральную лабараторыю» беларускага маўлення. Акрамя таго, яна можа быдь каштоўнай пры параўнальным вывучэнні лексічных сістэм славян ах моў. АДДА7НКА ж. Аддача. Пазычка — добра, але адданка — кепска (Янк., 249). АДПАВЯДА'ННЕ н. Адказ. На харошае запытанне харошае i адпавяданне (Нас., 90). АКРА'Й м. Акраец. Той добры край, дзе хлеба акpaŭ (Янк
Дадатковыя словы
акрай, зяўляецца, зяўляюцца
3 👁