СПРЬГЧВАЦЬ незак. Модна звязваць з дапамогай спрыты (гл.). Hi буду спрычваць: тут нідалско, ні вылязуць калэ гэтыя з воза. ССАПЦІ'СЯ зак. Аддыхацца, адсапціся. Так ужэ спяшаўсё, што думаў дух выскачыць, ні ссапціся цяперака. СТАГА'Н м., рэдк. Насякомае макрыца. Я к сыро было ў хаці, то пад лаваю стаганоў тых процьліа была. СТАЕ'ЛНЫ прым. 1. Стаенны. Стаелны конь, таму i глаткі такі. 2. Цяжкі, які патрабуе вялікага напружання, доўгага стаяння. / ў нас стаелна ноч была ў том мліне, як крупу малолі: цалютку ноч ні спалі. СТАКАНА7 ж., рэдк. Клопат, турботы. Адна стакана ў нас на хутары з гэтымі яблыкамі: німашака дзе naдзець йіх, бо ніхто ні купляя. СТАКАНКЦЦА незак., рэдк. Клапаціцца, турбавацца. Некія ніўдалыя цяперака у нас парасята: есці ні ядуць, адно малако смокчуць, як увальеш у карыто; стаканіся ні стаканіся, a ўсё на глум ідзе. СТАРАЖАВА'ЦЬ незак. Вартаваць, каравулідь. Бацько становіцца на нову работу: будзя старажаваць магазін у сяле. СТАРСУЦЁ н. 1. Старызна, старое, падранае адзенне; рыззё. Аддам ганучніку староцё гэто, каб ні заважало пад нагамі. 2. Перан. Стары чалавек, жанчына. Абоё староцё: i яму пат семдзясят, i ёй. СТО'ЛЯР м. Сталяр. Даўней у нас адзін столяр быў на дзве сяле. СТСУХЛІІІІЧО н. Гняздо, логава, котлішча. Як naсатку высякалі, у гэтум лесі, казалі, воўчо стохлішчо знайшлі. СТО'ЯНЬ ж. Стаянне. Як старому, то ўсё надаядая: i лежань, i стоянь. Як паліш у печы, то цэлы ранак на нагах — стоянь i стоянь. СТРУПЯНЕЧДЬ зак. Модна спалохацца, утрупянець. Весь у крыві той Міхасько. Як угледзяла, уся струпянела, гатова ўмярці i сама. СТРУ'ПЯШАЦЬ зак. Спарахнець, струхлець. Лягары пат палом чысто струпяйіалі, i дошкі ўгінаюцца, пагнілі недзя. СУКО'ВІНА ж. Сукаватае палена, бервяно, кій. Я сабе глаткі кіёк выражу ў лесі, нашто мне тая суковіна. Натто сукавато палено, ты тае суковіны ні расколяш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

струпяшаць
25 👁