йім спамажэсся, гультаём гэтым. Спамахчыся можно ад добраго чалавека. СПАМІНЛ'ЦЬ незак. Успамінаць. Стану спамінаць, як мы жылі даўней, то гаш валасэ дупка ўстаюць. СПА'САУКА ж. Гатунак яблык, якія паспяваюць у жніўні, на «спаса». Наша спасаўка ядрона ні кожан рок. На спаса яблыкі спеюць на ёй. СПА'СЦІ зак. Перайсці ў спадчыну. Як твой дзет умёр, то Жэні той нетто спало i ад яго, бо на кнісцы грошай німало ляжало. СПЛЯНТАВА'ЦЬ зак. Здратаваць, спляжыць. Гэты загон жыта пры выгані чысто сплянтавалі каравамі пастухе. СПО'ЛНІК м. Супольнік. Разам гаралі полё: яго конь i мой конь. Сполнікамі былі да самае вайны. Ён мой сполнік ва ўсёй рабоці. СПО'ЛНЫ прым. Супольны. Хамут наш таксамо сполны, купляны на двох, бярэм па калейцы, як трэда гараць ісці. СПОФКА ж. Спрэчка. Помню, тагды спорылі доўго, i ніхто ў той спорцы праўды ні даказаў. Спораць i cnoраць, а што дае спорка тая? СПОФЫ ЦЬ незак. Спрачацца, адстойваць сваё. Годзі спорыць вам! СПРА'УНІЦА ж. Спраўная жанчына. Яна скрось дапне, ўсё дастаня с-пад зямлі, такая спраўніца. СПРУЛА ж. Смерць; халера, спрут. I куды йіх спрута цісня, гэтых куранятаў? Нека спрута гусей нахватала, нідзе німашака йіх. СПУСКА'ЦЬ незак. Віць (вяроўкі). Спускаць вяроўку трэба трайіх: адзін круціць за кольбу, другі трымая калодачку, каб ні скручваліся столкі, a трэйці круціць з другого боку, канца. СПУСТ м. Вялікі гэбель, спуск. Доўгу дошку cnyстам габлюям, a каротку гэблікам. Спуст мая дзве ручкі, ён даўжэйшы за гэблік. СПУФЫ ЦЬ зак. Пацягнуць кіем, ударыць. / ні агрызайся, а то спучу пужальням na галаве, i будзяш енчыць тагды. СПРЬРТА ж. Кол, пры дапамозе якога моцна сціскаюць ламачча на возе. Як на вое кладу ламату, то звязваю ланцугом, а тагды яшчэ спрытаю заціскаю ланцух, каб ні рассоўвалася ламата на возі
Дадатковыя словы
спамінлць, спасаука, спасці, сплянтаваць, спрауніца
2 👁