Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
РАЗГАНЯ'ЦЬ незак. Падзяляць рой пчол. Пайшоў гіналяр пчолы разганяць, хоча з аднаго вулья два зрабіць. РАЗДРАЖ ДЖ АНЕ'ЦЬ зак. Набрыняць вадою, размокнуць (пра зямлю). Пасля такого навальнаго дажджу дзе ты ўлезяш с плугам, так раздражджанело поле ў той лахціні! Чисто раздражджанела дарога: калёса na калатке валяцца, i конь ні пацягня воза. РАЗЗУВА'ЦЦА незак. Здымаць абутак, разувацца. Тудака ўжэ глыбоко, ні пяройдзяш у чаравіках, трэба раззувацца. РАЗЗУ'ЦЦА зак. Разуцца. Каб раззуцца, то набасяка ляхчэй было б ісці па гэтуй траве, i нагам здараво. РАЗЗЯ'ВІЦЬ зак. Раскрыдь (рот), разявіць. Хай ійырай рот раззявіць, то я гэты зуп i сам вырву, ні канешня да дохтара ісці. РАКАВЬГ прым. Такі, які бывае адзін раз на год («рок»), гадавы. Німожно сёніка рабіць: ракавоё свято — Май. РАНДО'ЛЯК м. Каструля, якая выкарыстоўваецца не для гатавання стравы. У рандольку масло трымаям, малако, а варымо есці ў чыгунох. РАНЭ'ТА ж. Гатунак яблык, ранет. Пасадзіў сабе на завот ранэту. РАПТО'ВЫ прым. Нечаканы, раптоўны. Hi ўцёк i я ад дажджу таго — такі раптовы лінуў. Раптова смерць, то хоць ні мучыўсё чалавек. РАСТА'ЦЬ зак., асудж., перан. Знікнуць, згінуць. I дзе той стары растаў, што ні дагукаюсё я яго? Кап ты ўжэ растаў саўсім, як цябе ні даклічасся, ні дагукаясся! РАУГЕ'ША ж. Плакса. Раўгеша гэта слімаке напуская i плача. РАШША'СТАЦЬ зак., перан. Распусціць (грошы), разматаць (набытак). Я к палучыць грошы, то за дзень рашшастая, а тагды ходзіць пазычаць. От нілюцкі чалавек! РО'ЖА ж. Від кветкі, ружа. У тваём агароччыку натто хароша рожа расцвіла. Мо ты мне дасі адзін куст гэтых кветак? СА'ДЗЯЦЬ незак. Шчымець, пячы. Ш зажила яшчэ рана — садзяя. Як напёк горло перцам тым, то з гадзіну садзяло
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

анець, рандоляк, ранэта, растаць, раугеша, рашшастаць, садзяць
1 👁
 ◀  / 337  ▶