катае»). Цэло вядро мёду нясе наш катаннік. Праўда, рукі паспухалі, як накусалі пчолы, дастаючы мёд гэты з вульяў. КЕТІЕЛЬ м., рэдк. Карак. Надаваў у кепель хлопцу — i плача, бедны. ЛЯШЫ'ЦЬ незак. Рабіць разоры па засеяным полі. Мы ляшылі бало полё па льне — рабілі загоны, разарэ, каб вада сцякала, ні замакаў лён. Цяперака ніхто ўжэ ні лешыць таго льну канём, усё трактарам. ЛЯШ Э'ННІК м. Той, хто робіць барозны па засеяным полі. Пайшоў на полё Іваначко ляшыць лён. Трэба i нам свайго ляшэнніка слаць. ПАГАНЯ'ЦЬ незак. Захоўваць звычкі. Табе, мой ты саколік, ужэ хутко сорак будзя, а ты ўсё маладоё паганяяш. Ужэ даўно жывеш у сяле, a паганяяш гарацкоё. Трэба забывацъ той горат. ПАКЛА'ДЫЧЫ, ПАКЛА'ДЫЧ м. Два палены, на якія кладуць дровы ў печы. Трэба, каб пакладычы таўшчэйшыя былі, то ні так хутко згараць яны, i дрова ні рассыплюцца, гарэцімуць. ПЯЧУ'Р м. 1. Пячнік. Кахлёва печка распадаяцца, i ні магу наняць пячура, каб паправіў яе. 2. Той, хто любіць палежваць на печы. / c печы ні згоніш пячура гэіаго. Даў бы мне трохі пагрэцца на печы. РАГА'ЦІНА ж. Развіліна, разгаціна. Mo вілы якія выдуць з гэтае рагаціны. Давай спілуям тую рагаціну, бо вішняў на ёй ні будзя, а вецяр возьлтя раздзярэ папалам. РАГЕТІІА ж. Плакса. Адно зачапі— i плача рагеша гэта, роўгая. РАЗАГНАЛДЬ зак. Падзяліць рой пчол. Моцны, велькі poŭ, ні тоўпяцца ў вульиі пчолы, трэба разагнаць на два. РАЗВО'ДНІЦА! ж. Веснавы разліў вады, разводдзе. У нас на хутары як разводніца, то хоць ты с хаты ні вылась: нідзе ні вылясці, моро кругом. РАЗВО'ДНЩ Аг ж. Жанчына, якая ўзяла развод з мужам. У яго жонка ўмярла, так хоча сабе за жонку адну разводніцу ўзяць, што пашла ад свайго мужыка, дзяцей пакінуўшы яму. РАЗГАВО'Р м. Размова. Чую некі разгавор натто бліскі. Мне так i цюкнуло, што гэто ты прыехаў i гаворыш з бабаю Настуляю на дварэ. 2. Зак
Дадатковыя словы
вульйі, паганяць, рагаціна, разводнщ
3 👁