П. У. Сцяцко ЛЕКСІЧНЫЯ РЭГІЯНАЛІЗМЫ ЗЭЛЬВЕНШЧЫНЫ Гэта падборка — дадатак да лексічных рэгіяналізмаў, зафіксаваных у працах «Дыялектны слоўнік. 3 гаворак Зэльвеншчыны» (Мн., 1970) i «3 роднай гаворкі» (зб.: Жывое слова. Мн., 1978). Словы, якія падаюцца тут, запісаны ад мясцовых жыхароў вёскі Грабава Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці ў 1970—1977 гадах. АБЯНДЗЕ'ЖЬІЦЬ зак., экспр. Абрэзаць. Так абяндзежылі гэту грушу калізуючы, што адно суке стрычаць, мо i ссохня вясною. БЛЯ'ХАРЧА ж. Жонка бляхара. I бляхар быу, i бляхарча прыбягала наказваць на вяселё, каб найімяннс прышлі. ВАРЭ'ННІК м. Кухар. Варыш, варыш, i есці ні наварит. О т варэннік c цябе! ВАРЭ'ННІЦА ж. Кухарка. Хоць малая, a ўжэ капусты наварила на палудзянь. Малайчына, варэннща! ГУЛЯ'НШ К м. Танцор, гуляка. Сёніка на нашум вяселі гуляннікаў ні бракуя, абы било дзе танцаваць, да месца мало. ГУЛЯ'ННЩ А ж. Танцорка. Яшчэ ад на гулянніца пришла, адно да пари гулянніка німа на кадр илю. ЖАНРЛО н., непахв. Той, хто збіраецца жаніцца; жаніх. Яшчэ ні пара табе жаніцца. Я такого жаніла качаргою ажаню. ЖЬІГАЦЕ'ЦЬ незак. Інтэнсіўна гарэць, успыхваць. Як сухі ялавец, от жыгаціць, як порах! Раз-два згариць. КАЛУВА'ЦЦА незак. Хістацца, калыхацца. Усе зубы хутко паупадаюцъ, ужэ калуваюцца, як ясі што цвярдоё. КАТА'НШК м. Той, хто дастае мёд на медагонцы
Дадатковыя словы
абяндзежьіць, варэнніца, гуляннщ, гулянш, жьігацець, калувацца, катаншк
7 👁