икой-небудзь справы. Загразьлі з возам, дык паўдня таройкаліся, пакуль трактар ня выцягнуў. УБОЧШЧА м. i ж. Непаслухмяны, упарты чалавек. У горад ні пускала, усіроўна паехаў, убоішча гэна, хоць кол яму на галаве чашы. УВЭ'ПСЫ прысл. Варожа, наступальна. Сталі на яго дома крычаць, а ён увэпсы, ні слова ня змоўчыў. УВЯЧА'ЦЬ незак. Папракаць. Зрабі што ні так, свякроўка год увячаць будзіць. УТРАНЦА'ЦЦА незак. Умешвацца. Я ў дзялы маладых ні утранцаюся, хай сваей галавой жывуць. ХАЛЯЙСТРА' м. І ж. Нявыхаваны чалавек, нястрыманы. Прышоў, па хаце круціцца, за ўсё хапаіцца — вядома ж халяйстра. ХВАЛЕ'НДА м i ж. Хвалько. У хваленды ягняты болыиыя за авечак. ХО'УЛЯ ж. Догляд. Парсючок ешчы ўдауся, скора хоўлю бярэць. ХУД м. Дамавік. Па даўніх уяўленнях гэта міфічная істота спрыяла павелічэнню набытку гаспадара, калі той з пашанай да яе ставіўся. Ставячы на гарышча любімую страву худа — яечню, прыгаворвалі: «Худ, худ, ідзі сюды, дам яечаньку, абарачаньку». ЧЬГЛАЕ прым. Натуральнае, нераздзеленае (пра малако, жыта). Малы толькі чылая малако пець, а падлі адгону, дык толькі пакаштуіць i назад. Ш КІЛЯНДА' ж. Тоўстая каўбаса. На палудзень узялі шкілянды кавалак i хлеба абяртню. ШЫЛАВА'ТЫ прым. Завостраны, звужаны на канцы. Нос шылаваты, як у Бураціна. Сышліся востры з шылаватым, адзін аднаму ні пірапусьціць. ШАЛЬБАБО'Н м. Ф асоля. Ты кажаш «пасоль»} a ў нас гэта завецца йшльбабон. Вечарам можа якую кітку шальбабону аблушчым. ЯЛЕ'НЕЦ м. Ядловец. Яленец да ўсяго добры: tiyгаўё зь яго зробіш, кавіньку, дужкі ў кошыку — усё моцная, трывалая. 3 ялянцовай кары даўней лапці плялі ў бары хадзіць, а з лазы - na балоця
Дадатковыя словы
утранцацца, хваленда, хоуля
5 👁